Усе рубрыкі

Дзед Мароз — Алег Старынчык

Дзе ты ходзiш, Дзед Мароз?
Дзе марозiш ты свой нос?

Я стаю ля ёлкi першы,
Пра цябе чытаю вершы,
Не падглядваю ý паперку.
Мне хутчэй нясi цукерку!

Дзед Мароз па-беларуску

Малюнак: krakatuka.livejournal.com

Чытаць далей » Дзед Мароз — Алег Старынчык

Каханьне — гэта…

Анфіска з Антошкам
Ідуць па дарожцы,
Бавяць час.

На вокнах – каханьне,
Пяшчоты прызнаньне,
Людзі сьпяць.

Прысьніся, кірпаты,
Анфіске – Антошка,
Ля ракі,

Ля чоўна на хвалях,
Што побач з хмызамі
Таньчылі.

Чытаць далей » Каханьне — гэта…

Конкурс дзіцячага малюнка “Я – будучы прадпрымальнік”

Цэнтр дзелавых камунікацый Bel.Biz праводзіць конкурс малюнкаў для дзетак дзвюх узроставых груп — да 7 гадоў і 7-10 гадоў. На конкурс трэба дасылаць малюнкі, што расказваюць пра вядомых бізнэсмэнаў ці выказваюць стаўленне да прадпрымальніцкай справы и яе перавагаў.

Малюнкі будуць размешчаныя на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, а таксама на выставе дзіцячага малюнка. Усіх удзельнікаў запрашаюць на цырымонію ўзнагароджання ў дзіцячы забаўляльны цэнтр, а пераможцаў, якіх будзе вызначаць прафесійнае журы, узнагародзяць цацкамі. Чытаць далей » Конкурс дзіцячага малюнка “Я – будучы прадпрымальнік”

Два літаратурных конкурса для навучэнцаў

Да 30 лістапада магчыма паўдзельнічаць у папярэднім праслухоўванні на конкурс юных чытальнікаў «Паэтычны Ветразь». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна, каб дзіцяці было ад 7 да 12 гадоў (другая намінацыя — 12–17 гадоў). Трэба запоўніць анкету-заяўку, вывучыць на памяць любы верш са спадчыны Я.Купалы, Я.Коласа або М.Танка, прыехаць у Дом радыё і выразна прачытаць вывучаны верш на мікрафон у студыі. Чытаць далей » Два літаратурных конкурса для навучэнцаў