|
Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,
І «таўкачыкі» сьпяваюць, і у скокі тнуцца;
«Гэй, гоп, таўкачыкі,
Гэй, гоп, асінавы,
Ды работы Максімавы…»
А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае,
Камарок за камарочкам да яго шыбае,
І пясьняр з усіх найлепшы ўжо зьвініць ля вуха,
Як камарыка няўмысьне загубіла муха.
Чытаць далей » Мушка-зелянушка й камарык-насаты тварык
Прапануем вашай увазе купальскую аўдыё-складанку “На Купалле!”.
Спадзяемся, што яна вам падабаецца і нават спатрэбіцца (напрыклад, калі будзеце скокаць праз вогнішча ;)
На Купалле!
Змест:
01 Берагіня — На Купалле
02 Троіца — У нас сягодня Купалле
03 Наталля Матыліцкая — У нас сягоння Купала. То-то-то
04 Yar — Купаллё
05 Алеся і ансамбль Сябры — Купалінка
06 Ліцвіны — Да сядзела Купалля на плоці
07 Палац — Розгары (купальская)
08 Guda — Ішла Купалка сялом
09 Guda — Дзе ты, Купала, купалася
10 Трухановіч — Купальская
11 Plan & Pan Zhyzhma — Купалінка
12 Прымакі — Купалінка
13 Песняры — Купалінка
14 ВІА Харлі — Купаліначка
15 Іван Кірчук — Купала на Йвано
16 Guda — А на Купала, а на Йвана
17 Іван Кірчук — Як на Йвана дужа рана
18 Guda — Ды гарэла Купайло на горэ
19 Стары Ольса — Купальскi лёс
20 Galina Bэzu — Купала
21 United colors of RUDN — Купалінка
22 Палац — Ой, Купала
23 Bonus
Час гучання: 1:02
Складанка падрыхтавана праектам kazki.by да Купалля-2009.
Толькі для некамерцыйнага выкарыстання.
А што за Купалле такое?))
Чытаць далей » Музычная складанка “На Купалле!” ад Kazki.By
Казачныя аповесці.
Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала – і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак.
Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабаль на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым.
З тае пары пачалі казаць: «Зарабіў, як пан Заблоцкі на мыле».
Але гэта даўнейшая гісторыя, хто пра яе не чуў!Ды мала хто ведае пра іншыя прыгоды пана Заблоцкага ды ягонага дружбака пана Кубліцкага. Ото ж былі паны! Колькі яны пазараблялі гузоў на свае галовы – усё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы! І шкода часам іх, ды смех разбірае: ну ж і шалапуты! Чытаць далей » Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — Васючэнка Пятро
Кніга змяшчае кароткія апавяданні і малюнкі-коміксы.
Кніга пра моладзь і для моладзі — гісторыі з жыцця сучасных гімназістаў, праблемы з настаўнікамі і бацькамі, першыя каханні і расчараванні. Асновай для яе сталі тэксты і малюнкі маладых аўтарак Олі Каліны і Наталькі Кандрацюк-Свярубскай, якія былі выдадзеныя ў тыднёвіку беларусаў Польшчы “Ніва”. Чытаць далей » Муха Ціп-топ — Кандрацюк-Свярубская Наталька
|
|