Команда беларускага адвакацкага бюро падрыхтавала для бясплатнага распаўсюджвання размалёўку і аўдыё-кнігу з міфамі і легендамі Беларусі.

Вось іх зварот да бацькоў і іншых карыстальнікаў. Чытаць далей » Антыстрэс-размалёўка “Міфы і легенды Беларусі”
|
||||||
|
Команда беларускага адвакацкага бюро падрыхтавала для бясплатнага распаўсюджвання размалёўку і аўдыё-кнігу з міфамі і легендамі Беларусі.
Вось іх зварот да бацькоў і іншых карыстальнікаў. Чытаць далей » Антыстрэс-размалёўка “Міфы і легенды Беларусі” Каляда — гэта свята традыцыйна беларускае. Але вось сутнасць яго — гэта тое, пра што сучасныя гараджане забыліся. Каляду зараз у нас адзначаюць часцей за ўсё ў студзені, але на самой справе свята звязана з днём зімовага сонцастаяння — гэта і ёсць сапраўдны народны Новы год па сутнасці. Адразу за Калядой пачынаюцца святкі — перыяд зімовых гулянняў, які доўжыцца прыблізна два тыдні.
Усё радзей дзеткі чуюць і бачаць жывёлаў. Яны – персанажы казак. Чытаючы ці распавядаючы дзеткам казкі, варта часьцей агучваць галасы жывёлаў. Малыя тут ж падхопліваюць “му-у, іга-га, ко-ко-ко …”, не чакаючы нават канца сказу. Дзеці ахвотна адказваюць на пытаньні “А як жа гаворыць конік? Іга-га … Конік іржэ. Скажы “і-га-га”! Дзіця радасна паўтарае.
![]() Малюнак: marazmashka Голас курыцы залежыць ад ейнага стану. Чытаць далей » Як “размаўляюць” жывёлы па-беларуску? Як размаўляць зь імі? З цыкла “Гісторыі, падобныя на казкі” Агледзеўся Сяржук і знямеў ад нечаканасці, бо ўсюды пад нагамі ляжалі, як першы снег на зямлі, залатыя важкія манеты і звінелі яны пад падэшвамі яго рудых скураных ботаў. А аднекуль зверху павольна апускаліся ўсё новыя і новыя і не было гэтаму дзіву канца. Пачаў хлопец грошы ў кiшэні збiраць i вадзянога дзякаваць, зусiм запяматаваў пра тое, што нельга золата чапаць. І чым больш станавілася ў хлопца жоўтых манет, тым меньш заставалася часу, каб наверх падняцца. Нейкае дзіва невядомае пачало змяняць вадзянога, які сядзеў амаль каля самай вады. Спачатку знікла зялёная луска на скуры, потым адваліўся тоўсты рыбін хвост, пакрыты цінай і імхом. Апошнім штрыхом вецер здзёр сівыя доўгія космы і смярдзючы, пакрыты сліззю капялюш ….Каля цёмнай вады сядзеў, нібы прачнуўушыся, зусім малады чалавек. Ён ніяк не мог успомніць, што здарылася з ім сто гадоў назад, куды ён ішоў і чаму сядзіць адзін каля старога млыну. Памяць вярнулася з першым сонечным промнем і чалавек, устаўшы, заспяшаўся хуткім крокам у напрамку да вёскі, якая стаяла за лесам мо гадоў сто таму назад, а цяпер толькі чорны быльнёг шалясцеў на месцы разбуранных з часам хат. Сяргей Брандт, 05.04.2014 |
||||||
Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |
||||||