Петушок, петушок, залаты грабянёк!
На саломцы спаў,
Рана ён устаў,
Па вадзічку пайшоў,
Маладзічку знайшоў,
Маладзічка дабра
Яму штонікі дала.
Ён і тыя не знасіў
І другія папрасіў.
***
Кукарэку, певунок!
Пашый хлопцу кажушок,
Пашый штонікі з шаўкоў,
З залаценькіх паяскоў.
І пашыў ён, і надзеў,
І ў люстэрка паглядзеў.
***
Скок-скок-паскок,
малады драздок,
па вадзічку пайшоў,
маладзічку знайшоў…
***
Гого-гого, гусачок!
Зрабі хлопчыку свісток
З беласнежнага крыла,
Ды з бліскучага пяра.
І зрабіў ён, і падаў,
І сыночак заіграў. Чытаць далей » Пеўнік, гусачок і верабей