Усе рубрыкі

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — Васючэнка Пятро

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі Казачныя аповесці.

Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала – і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак.

Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабаль на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым.

З тае пары пачалі казаць: «Зарабіў, як пан Заблоцкі на мыле».

Але гэта даўнейшая гісторыя, хто пра яе не чуў!Ды мала хто ведае пра іншыя прыгоды пана Заблоцкага ды ягонага дружбака пана Кубліцкага. Ото ж былі паны! Колькі яны пазараблялі гузоў на свае галовы – усё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы! І шкода часам іх, ды смех разбірае: ну ж і шалапуты! Чытаць далей » Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — Васючэнка Пятро

Дзяўчынка і хмарка — Міра Лукша

dzyauchynka_i_hmaraНа 111 старонках гэтай кніжцы сабраныя наступныя казкі:

  • “Дзяўчынка і хмара”
  • “Аловак”
  • “Баба-яга”
  • “Балван”
  • “Бяроза”
  • Чужыя траскалкі”
  • “Булачка”
  • “Шпакова хатка”
  • “Бульба”
  • “У чаканні буслоў”
  • “Хахол”
  • “Хлус”
  • “Хмарка”
  • “Цвікі”
  • “У ягадах”
  • “Мураш”
  • “Дуб”
  • “Дзяврная ніша”
  • “Кара”
  • “Насценгазета”
  • “Іголка ды Ягорка”
  • “Імбрык
  • які хацеў гарбаты”
  • “Закаханы дашкольнік”
  • “Жоўтае качанятка”
  • “Мяжа”
  • “Камень”
  • “Каменьчык”
  • “Дзед і баба”
  • “Бобік і канікулы”
  • “Каштан”
  • “Конікі”
  • “Кніжка-вандроўніца”
  • “Лялькі не старэюць”
  • “Хлеб і нож”
  • “Пан Ліст”
  • “Каралеўскія матылі”
  • “Мышка”
  • “Лялька”
  • “Нож”
  • “Пампухі”
  • “Кветка шчасця”
  • “Рамонкі”
  • “Самапіска”
  • “Сінічка”
  • “Скарб”
  • “Скарынка”
  • “Скубай ды кусай”
  • “Сончык”
  • “Старая студня”
  • “Падсталовая школа”
  • “Дамавік”
  • “Трускалка-волат”
  • “Вецер”
  • “Зоркі”
  • “Звяркі”
  • “Сад”
  • “Зімка”
  • “Шар”
  • “Аўто з планеты Макін”
  • “Мурашка Параска”
  • “Пчолка Ёлька”
  • “Пецькава мара”
  • “Пляшачка”

Чытаць далей » Дзяўчынка і хмарка — Міра Лукша

Карней Чукоўскі — Блытаніна

Замяўкалі кацяняты:
“Мяўкаць годзе адзінока!
Хочам мы, як парасяты,
Рохкаць!”

А за імі – качаняты:
“Не жадаем болей кракаць!
Хочам мы, як жабяняты,
Квакаць!”

Свіначкі замяўкалі:
Мяў,мяў!

Котачкі зарохкалі:
Рох, рох, рох!

Качачкі заквакалі:
Ква, ква, ква!

Курачкі закракалі:
Кра, кра, кра! Чытаць далей » Карней Чукоўскі — Блытаніна

Буслік вучыцца (казка пра золата)

Жыў-быў на сьвеце адзін хлапец, які любіў ганяцца за ветрам і зьвісаць з воблака да гары нагамі.

Малюнак: Gurbuz Dogan Eksioglu

Малюнак: Gurbuz Dogan Eksioglu

Аднойчы, у час сваёй стандартнай працэдуры, якая ганяла хлапцу кроў з аднаго месца, на якім звычайна людзі сядзяць, у іншае — якім думаюць, яго напаткала нечаканая ідэя.

– А што, калі я паеду ў сталічны Кснем вучыцца на мага? Што я — горш за іншых?!

Як падумаў, так адразу і вырашыў. І так у яго было заўжды.

Сабраўшы свой няхітры рыштунак, разьвітаўшыся са старэнькімі бацькамі, Бусел — так звалі нашага героя — купіў квіток на параплян. Чытаць далей » Буслік вучыцца (казка пра золата)