Усе рубрыкі

Неразумны парсючок (казка)

Слухай, дзетка, калi ласка,
Вось такая выйшла казка.
Неяк ладны парсючок
Выйшаý цiха на лужок.

I гаворыць парасятка :
«Не указ мне бацька,матка.
Я адзiны з парсюкоý,
Што не слухае бацькоý.

Казка пра парсючка
Чытаць далей » Неразумны парсючок (казка)

На хвалях дзяцінства — Алег Нагорны

Праваслаўны рыфмар і празаік Алег Нагорны падрыхтаваў падарунак бацькам і дзецям да 1 чэрвеня — Дня абароны дзяцей: электронны зборнік казак, гісторый і вершаў “На хвалях дзяцінства”.

На хвалях дзяцінства - спампаваць

У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў аўтара, прызначаных для чытання дзецям. Чытаць далей » На хвалях дзяцінства — Алег Нагорны

Як казкі пераблыталіся

Дзеючыя асобы:

1. 1-шы лесавік
2. 2-гі лесавік
3. Воўк
4. Рэпка
5. Заяц
6. Калабок
7. Лісіца
8. Мядзведзь

На сцэне з’яўляюцца Дзядкі Лесавікі.

1-ШЫ ЛЕСАВІК.
Прывітанне, дружбакі!
2-ГІ ЛЕСАВІК.
Гэта ж мы, лесавікі! Чытаць далей » Як казкі пераблыталіся

Спраўляў карась імяніны

Спраўляў карась імяніны,
купіў карась пуд мякіны,
і напёк з яе бліноў
для сваіх гасцей-ліноў. Чытаць далей » Спраўляў карась імяніны