Усе рубрыкі

Казка пра прадпрымальніка Пятра, Казу і Каляды (відэа)

Казачка пра Пятра, Казу і Каляды

Гэтая казачка пра часы даўнія-старадаўнія. Было гэта так даўно, што ніхто не памятае калі. А казачку гэтую мне расказала сама Каза на мінулыя Каляды.

Жыла-была каза...

Жыла ў тыя даўнія часы Каза. Залатыя рожкі, тоненькія ножкі, мяккая паўсцінка ды шэрая спінка. Нястомная яна была. Штодня раненька ўставала, сонца клікала ды па зямлі нашай скакала. А там, дзе Каза ходзіць – жыццё родзіць, дзе Каза нагой — там бульба капой, дзе Каза рогам — там жыта стогам, да чаго Каза дакранаецца – тое абуджаецца.
Чытаць далей » Казачка пра Пятра, Казу і Каляды

Казачка пра тое, як маленькая мышка вялікага слана перамагла


Чытаць далей » Казачка пра тое, як маленькая мышка вялікага слана перамагла

Пра спадара Павучка, які ўладкаваў свет

Некалі на адной лясной палянцы жыў спадар Павучок. Жыў ён таксама, як іншыя павучкі: лавіў мух і камарыкаў. Але надта любіў наш Павучок назіраць узыход сонца. Штораніцы спадар Павучок прачынаўся яшчэ да ўзыхода сонца, мыўся, прыбіраўся і сядаў назіраць за тым, як з цемры выплывае святло і нараджаецца дзень.

Назіраў ён гэтае дзіва, і кожны раз яму здавалася, што ўзыход сонца можна зрабіць не проста цудоўным, яго можна зрабіць дасканалым, а значыць і ладным. Але для гэтага нечага ў прыродзе нехапае. Чытаць далей » Пра спадара Павучка, які ўладкаваў свет