Усе рубрыкі

Купальская казка пра добрага камарыка і яго чароўную дудачку

kupalle1Жыў-быў камарык. Усе камарыкі як камарыкі, а гэты быў асаблівы, ён моцна адрозніваўся ад іншых. Калі іншыя камарыкі любілі паляваць уночы, ён любіў дзень і сонца, любіў кветкі і блакітнае неба, а замест носіка ў яго была срэбная дудачка.

Усе камарыкі смяяліся з яго дудачкі:

— Што гэта за камарык, які не можа паляваць і не можа джаліць?

Чытаць далей » Купальская казка пра добрага камарыка і яго чароўную дудачку

Да свята 8 сакавіка: Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой

У адным беларускім мястэчку жыла-была Мама, і былі ў гэтай Мамы два сыночкі-блізняты. Бацька дзетак памёр, але Мама ўсяляк спрабавала зрабіць так, каб дзеткі ўсё мелі і былі шчаслівымі.

малюнак узяты са старонкі: www.liveinternet.ru

Чытаць далей » Да свята 8 сакавіка: Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой

Казка пра прадпрымальніка Пятра, Казу і Каляды (відэа)

Казачка пра Пятра, Казу і Каляды

Гэтая казачка пра часы даўнія-старадаўнія. Было гэта так даўно, што ніхто не памятае калі. А казачку гэтую мне расказала сама Каза на мінулыя Каляды.

Жыла-была каза...

Жыла ў тыя даўнія часы Каза. Залатыя рожкі, тоненькія ножкі, мяккая паўсцінка ды шэрая спінка. Нястомная яна была. Штодня раненька ўставала, сонца клікала ды па зямлі нашай скакала. А там, дзе Каза ходзіць – жыццё родзіць, дзе Каза нагой — там бульба капой, дзе Каза рогам — там жыта стогам, да чаго Каза дакранаецца – тое абуджаецца.
Чытаць далей » Казачка пра Пятра, Казу і Каляды