Усе рубрыкі

Чароўная ружа

rosa

Ў даўнія часы жыў-быў цар. Пры палацы ў яго быў ружовы сад. У садзе рос куст чароўнай ружы. Як ні імкнуўся цар, як ні ахоўвалі царскія садоўнікі гэту ружу, ніяк не маглі ўсцерагчы яе. Толькі пачынала яна распускацца, як нападаў на яе чарвяк-злодзей. І так з года ў год паўтаралася адно і тое ж. Цар ніяк не мог дачакацца сваёй чароўнай ружы. Неяк прыйшоў да цара юнак садоўнік і сказаў:

— Наймі мяне, я ўсцерагу тваю ружу ад чарвяка. Як толькі яна распусціцца, сарву яе, прынясу табе.

— Юнак, — кажа цар, — колькі ў мяне садоўнікаў пабывала, ніводны не ўсцярог яе, дзе ўжо табе зладзіцца?

— Зладжуся, а калі не — вялі караць смерцю.

— Добра, калі здолееш, дык пасцеражы.

Чытаць далей » Чароўная ружа

Пчала і муха

pchala

Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха ня хоча нават перанаваць.

Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць!

Чытаць далей » Пчала і муха

Страчанае слова

99735

Жаніўся хлопец. Узяў дзяўчыну ў жонкі не са сваёй вёскі, а з далёкага сяла. Пажылі яны, ці мала, ці шмат, жонка і кажа мужу:

- З’ездзіў бы ты, Іванка, маю маці наведаць.
Узяў Іванка каня і паехаў.

Добра яго цешча сустрэла. Бульбачку на стол паставіла,пірагоў з рыбай. А потым наліла ў міску такое, чаго ён ніколі не еў. І кіслае яно, і салодкае, не густое, не вадкае, не халоднае, не гарачае. Смачнае! Еў бы ды еў! Дзве міскі Іванка з’еў. І пытае цешчу:

Чытаць далей » Страчанае слова

Паспех — людзям на смех

Паспех — людзям на смех

ch

Задумала цётачка Чарапаха пірог печ. Хапілася — няма дрожджаў.
- Прачніся, Чарапаховіч, досыць табе спаць! Збегай да кумы Зайчыхі, папытай дрожджаў.
Чарапаховіч прабурчаў штосьці спрасонку, адчыніў заспаныя вочы і незадаволена спытаў:
- Чаго табе?
- Збегай, кажу, да кумы Зайчыхі за дрожджамі…
- Зроду нікуды я не бегаў. Вось пайсці магу, — прамармытаў Чарапаховіч .
Сеў, падумаў, пачасаў паясніцу і, крэкчучы, асцярожна палез з печы.
- Ты б пахутчэй, гора маё чарапашае! — прыспешвала цётачка Чарапаха.
- Навошта такі паспех? Нездарма кажуць: “Паспех — людзям на смех”.

Чытаць далей » Паспех — людзям на смех