Усе рубрыкі

Каток з пеўнікам ды ліска

Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе.
Кажа раз каток пеўніку:
— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку.

І пайшоў.
Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць:

— Пеўнік, пеўнік, адчыні!
Памяла мне пазыч.
Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы.

Прыбягае ліска пад акенца ды просіць...

Прыбягае ліска пад акенца ды просіць...

А пеўнік на гэта:

— Зводзіш ты мяне, зводзіш, ты мяне абманеш. Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам.
— Ах, які ж ты злосны! — кажа ліска.
— А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!

Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго — ды наўцекі.
Стаў пеўнік галасіць: Чытаць далей » Каток з пеўнікам ды ліска

Казкі-загадкі: Брат і сястра

Жылі-былі брат і сястра. Брат быў ружовашчокі, а сястра, наадварот, — смуглявая. У брата было толькі адно сонейка, а ў сястры — месяц рагаты і тысячы зорак.

Жылі яны спачатку дружна, а потым пасварыліся.

Малюнак: Lisa Evans

Малюнак: Lisa Evans

Сястра ўсё пасмейвалася з брата:

— Што ты з адным сонейкам гуляеш? Вось у мяне, бачыш, колькі зорак! З імі гуляць куды цікавей.

Маўчаў брат. Чытаць далей » Казкі-загадкі: Брат і сястра

Тры кацяняткі (дыяфільм)

Тры кацяняткі

Тры кацяняткі — чорны, шэры ды белы…
Тры кацяняткі

убачылі мыш… Чытаць далей » Тры кацяняткі (дыяфільм)

Вол, баран, гусак і пеўнік

Быў сабе вол, баран, гусак і пеўнік.

Жыў сабе вол.... Малюнак charash-song.livejournal.com

Жыў сабе вол.... Малюнак charash-song.livejournal.com

Надыходзіла зіма, дык вол i кажа:

— Ведаеце што… зіма надыходзіць, холад будзе, — трэба хатку ставіць.

Дык тыя на яго напалі:

— Выдумаў ліха ведае што! У нас ёсць пер’е, у барана — воўна, то мы й не памерзьнем. Дык стаў сам, калі такі майстра.

— Ну, як сабе хочаце, а я сваё зраблю, — адказаў вол.

I паставіў сабе хатку, нанасіў сена, саломы, ляжыць сабе, як пан.

Вось надыйшла і зіма з марозам. Прыбяжалі да яго пеўнік, баран і гусак.
— Пусьці нас, дзядзька, у хатку, такі мароз, што памерзнем мы!

А гусак падняў ножку й кажа:

— Бач, дзядзька, якія ў мяне ножкі чырвоныя! Зараз паадпадаюць…

— Ах вы, — кажа вол, — гультаі! Ня пушчу! Як хатку дык няма каму ставіць, а як пагрэцца, то ёсьць каму! Чытаць далей » Вол, баран, гусак і пеўнік