|  | 
										    Пераклад на беларускую мову                      Цiха-цiха, вельмi цiхаУваходзiць у дзверы Цiхан.
 Не галёкаць, не крычаць,
 Дзетак бавiць i качаць.
 
  Цiхан песенку пяе,
 Сны маленькiм раздаe:
 У гэтым сне — малы лiхтарык,
 У гэтым сне — сабачка Шарык.
 У гэтым — месяц жоўтым свецiць,
 У гэтым-спяць салодка дзецi.
 Цiха-цiха, вельмi цiха,
 Змрок, утульнасць i спакой.
 Дзеткi спяць. Адходзiць Цiхан
 У домiк цiхi за ракой.
 Сяргей Брандт,  11.12.2013                                                                      
										Добры вечар мае маленькія сябры! За акенцам ужо сцямнела, на небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце казку пра гарэзу Івонку. У прыгожым краі, пасярод лясоў і азер, стаіць ветлівая, нібы казачная, весачка. На яе ўскраіне жыве сям’я Івонкі:тата — спадар Алесь, матуля — спадарыня Марыся, маленькая Івонка,каток Савоська і сабачка Антоська. Жывуць дружна, працуюць шпарка, адзін аднаму дапамаюць, да суседзяў у госці ходзяць і самі гасцінна ўсіх сустракаюць. Івонка вельмі любіць татку і матулю, але яна такая свавольніца і весялуха, што нікому не дае спакойна жыць, чакай ад яе прыгод.  Чытаць далей » Прыгоды Iвонкi — Ірына Беларусава
 
										Ваўняная хустка ўкрывае плечы,Гольле ад  ялінкі закранае столь.
 “Сьпі, маё каханьне, беднае малеча,
 Я з табой заўсёды, я заўжды з табой.
 
  Чытаць далей » Зімовая калыханка 
										Радыё гучыць, грае калыханку,Ты ціхутка бачыш у ва сьне заранку.
 Прыйдзе ноччу цень, абдыме пяшчотна.Грае калыханка, вецер дуе звонку..
 У-уууууууууу, у-ууууууууу… Казкі не паклічуць, толькі ў небе месяцКоўдру апускае дзіцятку на плечы,
 У той коўдры – мары зораў-лістападаў.Сьпі, маё дзіцятка, казкай будуць мары…
  Малюнак: krakatuka Чытаць далей » Калыханка ветру 
Ст. 2 з 6«123...5...»Апошняя »
 |  |