|
Сем мінскіх школ прапануюць навучанне па-беларуску. Іх перавага — інтэлігентны падбор дзяцей, невялікія класы, гімназічныя праграмы. Вашы малыя будуць вучыцца з дзецьмі дзеячоў культуры, бізнэсоўцаў, дактароў, навукоўцаў, урадоўцаў. Менавіта гэтае асяроддзе выбірае беларускамоўныя школы ў сталіцы.
***
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4»
вул. Кунцаўшчына, 18
Для прыёму дзяцей у першы клас іх законныя прадстаўнікі падаюць:
- заяву на імя дырэктара гімназіі і прадстаўляюць копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці
- даведку аб стане здароўя дзіцяці (форма № 026-У)
- пашпарт бацькоў ці асоб, што іх замяняюць, прад’яўляецца асабіста.
У перыяд з 2 па 6 чэрвеня 2009 г. тут праводзяцца ўступныя іспыты ў гімназію (5 класы).
Сайт: gymn4.minsk.edu.by
Тэлефоны: 315-33-83, 258-49-71, 258-49-74.
Чытаць далей » Пачынаецца набор у першыя класы
Адкрыццё 1 чэрвеня. Кавярня “Стары Менск” (пр.Незалежнасці, 14)
60-мятровы цацачны трус ляжыць на гары Калетта Фава (1.5 км у вышыню). Гэтая гара знаходзіцца на поўначы Італіі, у рэгіёне П’емонт.
Такога вялікага ружовага труса зрабіла венская творчая група “Жэлацін”. На гэтую цацку можна ўзбірацца, паляжаць, паспаць, пагуляцца з ім. Трус зроблены з мяккіх, воданепранікальных матэрыялаў, а ўсярэдзіне набіты сенам. Яго вязалі з ружовай поўсці сотні мясцовых бабуль. Чытаць далей » Гульні для дарослых: 60-мятровы ружовы трус
Цяпер па тэлефоне можна паслухаць казку ці калыханку на беларускай мове. Такую паслугу жыхарам Беларусі ў сакавіку 2009г. пачало прадастаўляць РУП “Белтэлеком”. Раней казкі па тэлефоне маглі слухаць толькі жыхары Мінска. Чытаць далей » Беларуская калыханка па тэлефоне
Ст. 4 з 5« Першая«...345»
|
|