Усе рубрыкі

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка сёмая
ЛЕСАВІК
Pereezd3
У нашай славянскай, з часам забытай міфалогii, ёсць адзiн дух, якi назаўсёды стаiць побач з лесам. Гэта лясун, лесавік, гаспадар лесу, усiх звяроў, кустоў i дрэваў.
Яму вельмi спадабаецца вецер, асаблiва цеплы, летнi, i калi ён iдзе па лесе, то вецер за
iм замятае ўсе сляды. Каб напалохаць людзей, лесавік можа крычаць i свiсцець. У некаторых гiсторыях расказваецца пра тоe, што ён можа красцi маленькiх дзетак.
Перад чалавекам гаспадар лесу можа з’явiцца, як трухлявы старычок з вельмі зялёнымi вачамі, але можа быць i страшнай пачварай з нагамi ад казла, барадой i, нават, рагамi.
Адзенне ў лясуна заўсёды вывернута на другi бок i не падпаясана. У яго цудоўныя вочы нельга глядзець вельмi доўга, а лепш дык i зусiм гэтага не рабiць.
Лесавік можа быць вельмi вялiзнага росту — галавой кранаць вярхушкi дрэў. А можа быць i зусiм маленькiм — нiжэй самiх кветак.
Лясны гаспадар загадвае ўсiмi жывёламi i можа накіраваць iх у любы бок, вось
чаму паляўнiчыя стараюцца не раззлаваць яго. Ён жа можа не даць iм паляваць. Дух лесу можа паказацца паляўнiчым, звычайна, разам з двума сабакамi, якія, як правiла, заўсёды палохаюцца лясуна i гэта для людзей верны знак, што перад iмi не хто iншы, як сам гаспадар лесу i з iм патрэбна падзялiцца прыпасамi, асаблiва чаем i цукрам. Тады лесавiк пойдзе з мiрам i не будзе чапаць паляўнічых. Чытаць далей » НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Беларускія казкі для смартфонаў

Уладальнікі мабільных прыладаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід могуць спампаваць праграму «Беларускія казкі». Каб яе ўсталяваць, трэба зайсці ў Google Play і набраць у пошуку «Белорусские сказки». Ці па спасылцы.


У тэкставым выглядзе даступна 18 казак. Большасць з іх узятыя з праекту «Народныя казкі для дзетак», выкананым ЮНІСЕФ. Чытаць далей » Беларускія казкі для смартфонаў

Конкурс “Жылі-былі нямцкая і беларуская казкі”

Інстытут імя Гётэ абвясціў творчы конкурс для дзетак “Жылі-былі нямцекая і беларуская казкі”. Вучні 5-8 класаў могуць даслаць сваі малюнкі на гэтую тэму ў шмат якіх тэхніках і атрымаць розныя падарункі. Гэта можа быць як класычны малюнак, так і графіка, камп’ютарная графіка, каллаж і г.д. Чытаць далей » Конкурс “Жылі-былі нямцкая і беларуская казкі”

Два літаратурных конкурса для навучэнцаў

Да 30 лістапада магчыма паўдзельнічаць у папярэднім праслухоўванні на конкурс юных чытальнікаў «Паэтычны Ветразь». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна, каб дзіцяці было ад 7 да 12 гадоў (другая намінацыя — 12–17 гадоў). Трэба запоўніць анкету-заяўку, вывучыць на памяць любы верш са спадчыны Я.Купалы, Я.Коласа або М.Танка, прыехаць у Дом радыё і выразна прачытаць вывучаны верш на мікрафон у студыі. Чытаць далей » Два літаратурных конкурса для навучэнцаў