|  | 
										Мой маленечкі каток —ненаедлівы раток —
 насамрэч і не кацёнак,
 а гарэзлівы чарцёнак.
 
 Вочкі-хітрыкі звярне,натапорыць на мяне,
 і — у бокі — скокам, скокам,
 і —  у скокі — бокам, бокам.
 І палюе, нібы звер,на бабулю, на таршэр,
 на маленькую сястрычку,
 на матулі чаравічкі,
 на смятанку, на катлетку,на мяне і на суседку…
 А з работы прыйдзе татка —
 рыссю ўчэпіцца за пяткі Чытаць далей » Чытанка для малечы “Па вершыку — штовечар”
 
										
 Непатрэбнае патрэбна.Можа гэта нейчы крыж?
 Без бурштыну i без срэбра,
 Ўздоўж хвiлiны i памiж.
 Хмар, набiтых завiрухай,
 Нешта воўкам падзiрне.
 Словы горкiя не слухай,
 Бог — ён есць,  а можа не…
 Непатрэбнае патрэбна
 Можа гэта нейчы грэх?
 I трасе рыззём iз меха
 Сакавiк счарнеўшы снег
 На людзей i на сумленне,
 Ўздоўж хвiлiны i памiж,
 На мяжы святла i ценю,
 Лондан, Вiльна i Парыж.
 Сяргей Брандт, 20.03.2018 
										
Восень з пяшчотай накрылаЛiсцем бярозавым стол.
 У поцемках нешта варыла,
 Туманам завесіўшы дол.
 
  Потым стаяла ля плоту,Пад зоркай махала рукой.
 Зусiм як жывая iстота,
 Празрыстая цень над ракой.
 Пад ранак, блiскучы i росны,Гарыць дыямант на вадзе.
 Тчэ восень на бабцiных кроснах
 I шоўк павуцiння прадзе.
 Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016 
										
На слуцкiм поясе блакiтным,На срэбры кветка зацвiце.
 Каштоўнасцi часоў здабытых
 У куфар нехта зноў складзе.
 
 Каб засталiся для нашчадкаў,Каб людзям потым паказаць,
 Як ткалi добра раней маткi
 Так і цяпер не могуць ткаць.
 Залоцiць сонечка на волi,Цудоўна ззяюць дзеткам сны.
 Туман — паркаль у чыстым полi
 І дождж з сумотамi вясны.
 Блiскучай стужкаю гаворыць,Бруiць свой успамiн рака.
 У жыце жоўтым каля бора
 Ты знойдзеш кветкi васiлька.
 Сяргей Качанаў-Брандт, 17.08.2016 
Ст. 1 з 99123...510...»Апошняя »
 |  |