Усе рубрыкі

ЯБЛЫЧНЫ СПАС — Сяргей Брандт

Бразнула клямка,
Спяшаецца нехта.
Сонейка ранкам
Гарыць белым светам.

443337_olga_kalashnikova_nalivnie_yabloki (1)

Цягне духмяным
Святочным адразу.
Усiх паслухмяных
З яблычным Спасам!

Будзьце здаровы,
Старыя, маленькiя!
Смак верасковы,
Сцяжыначкi змейкамi.

Абшары льняныя,
У жыце — валошкi.
Каб жылi ў мiры!
Каб поўным быў кошык!

Сяргей Брандт, 06.08.2014

Крыніца ілюстрацыі: liveinternet.ru
Г.Аксёнова ” | Бабье лето” |

ЖНIВЕНЬСКАЯ СПЯКОТА — Сяргей Брандт

Напэўна богу i не трэба
З вадою хмары завярнуць.
Пыл стаiць слупом да неба,
Без дажджу не прадыхнуць.

спякота

Без вады травiца енчыць,
Паляць промнi — быць бядзе.
Пад спякотай куры кленчаць,
У цень за хлевам кот iдзе.

Кнiгаўка крычыць, няйначы
Высах жвавенькi раўчук.
Цеплы ветрык нейдзе скачыць,
Ляцiць у вокны з палёў пух.

Сяргей Брандт 05.08.2014

Спякота — Сяргей Брандт

“За грахі кветкам гэта спякота” —
Лісце жухлае плача пад плотам.
Ветрык збожжа варухае горкім,
А на небе ні хмаркі, ні кропкі.

flowers-painting-a-field-of-flowers_304

Пажаўцеў луг, не пасвяцца коні
Азярцо абмялела і, як на далоні,
Пыл ляжыць нерухомым анёлам,
А калі пойдзе дождж — невядома.

Цень змарнела, мяжы не вартуе,
Дыхаць цяжка ў мокрай кашулі.
Нават пагоркі пакрыліся потам,
Прыйдзе ноч – застанецца спякота.

Сяргей Брандт, 02.08.2014

Крыніца ілюстрацыі: http://rybakow.com/painting/flowers-painting-a-field-of-flowers_304.jpg

АПОШНІ ДЗЕНЬ ЛІПЕНЯ — Сяргей Брандт

Туман схавае далягляды
Перад вялікім летнім святам.
Каб абнавіць жыццё святочным
Ён пыл прыб’е вільготнай ноччу.

Galakhov-Nikolai-July-on-the-Volga-River-gal23bw

Расой лугі напоіць, ранкам
Пральецца белым уздоўж ганка.
Грыбніц у хвойнік нацярушыць
І абтрасе свавольна грушы.
Стаміўшыся прысне за лесам,
На павуцінцы дыямант развесіць.
Калі прамень над вёскаю пральецца,
Туман да вечара нябачным застанецца.

Сяргей Брандт, 31.07.2014

Крыніца ілюстрацыі: Galakhov-Nikolai-July-on-the-Volga-River-gal23bw.rar