|
Касцёл шчыра пахне воскам,
Цiшыня звiнiць такая,
Што душа ляцiць к нябёсам
Дзе прад Богам замiрае.
За малымi прыглядаюць.
I звiнiць, звiнiць званочак —
Ксёндз малiцца пачынае.
Цiха падляцяць Анёлы,
Шчасце дожджыкам пральецца.
Меладычна гучаць словы
I змякчаюць словы сэрца.
Той касцёл стаiць у Красным,
Шчыра пахне свежым воскам.
Светам клiча, звонам ясным
I малiтваю дзiвоснай.
Сяргей Брандт, 12.01.2013
Вечар зiмнi дагарае,
За акном прачнулiсь зоркi.
У пячы агонь махае
Рудой лапкаю вавёркi.
Сон iскрыстым церушыцца,
Спяць малыя i не бачаць,
Тое, што ў сне прыснiцца,
Па марозе зайцам скача.
Разам з зайцам i зайчыха,
Вобраз вытканы iз зорак.
Снег скрыпiць i пяе цiха,
Што вясна яшчэ не скора.
Скачуць зайцы на пагорку,
Серабром по снезе льюцца.
За акном смяюцца зоркi
I ў вокны белым б’юцца.
Сяргей Брандт, 17.01.2013
Кахаю цябе, стары лес,
Дзе твае хвоi да нябес.
Дзе водар дзiўны ад галiн
I я тану, тану ў iм.
Зялёнай коўдрай мяккi мох
I цiшыня тваiх дарог.
Заплюшчу вочы, быццам сплю,
I зноў пяшчоту тваю п’ю.
А птушак дзiўных галасы
Ўплятуць успамiны ў валасы.
Сярэбранай ракою хмар,
Забытым словам добрых чар.
Я буду назаўжды з табой
Мой стары лес, ты — сябар мой!
Сяргей Брандт, 12.07.2012
У нагу iдзем мы з братам,
Аты-баты, аты-баты…
Як сапраўдныя салдаты,
Аты-баты, аты-баты…
Пыл стаўбом, мiльгаюць пяты,
Аты-баты, аты-баты…
Быццам разам ды ў сваты.
Аты-баты, аты-баты…
А гасцям заўсёды рады,
Аты-баты, аты-баты…
Калi ласка — просiм у хату!
Аты-баты, аты-баты…
Бо ў нас адны дзяўчаты,
Аты-баты, аты-баты…
Кася, Надзя, Марфа, Ната.
Аты-баты, аты-баты…
Сяргей Брандт, 05.08.2013
|
|