Усе рубрыкі

ЗАБЫТЫЯ ВЁСКI – Сяргей Брандт

Дыван замшэлых скрыжаванняў
I горкi смак пустых дамоў,
Стаяць слупы маркотным зданнем —
Мяжой зацёртай ушчэнт вякоў.

Нi чутна галасоў i крокаў,
Адзервянелы шмат маста,
С паважнай сцiпласцю, здалёку,
Прыходзяць з навiной лiста.
деревня 3
Нямых руiнаў адгалоскi,
Былога не вярнуць, у снах
Забытыя дзяцiнствам вёскi,
Над дахам — белы Млечны Шлях.

Набожна цiшыня ў полi
I плынь стальная туманоў,
Забыты лес сялянскай долi,
Лагодны позiрк абразоў.

Зноў клiча голасам пяшчотным
Малiтвай будзiць па начах,
Свет у акне, свае турботы
Крылом малюе крумкача.

Сяргей Брандт, 12.02.2013

МАМА — ЛЕПШАЯ IЗ КВЕТАК – Сяргей Брандт

Мама есць у зубраня,
У зайчаня, у кацяня.
Слон маленькi мае маму,
Пацучок шэры — таксама.
динозавр
Мама ёсць у Эдзiка
I ў братоў-мядзведзiкаў.
Буслiк мае птушку-маму,
Камышовы кот — таксама.

Мамы ёсць заўжды ў дзетак,
Мама — лепшая iз кветак.
Пчолкi маюць пчалу-маму,
Дзіназаўрык Бу — таксама.

Сяргей Брандт, 30.07.2013

ВОСЬ ДЫК ТРЫНДА – Сяргей Брандт

Мы на лавачцы сядзелi
I да вечара трындзелi:
datas-22052013
— Ёсць у садзе нашым, —
Пяе гарэза-Маша, —
— Куст смачных парэчак.
— Трында, дык лезь пад печак!
— А у нас – Барыс смяецца,
Ёсць у пунi злева дзверцы.
Там ад сена дзiўны дух…
Будзеш ты цяпер-пастух!
— У мяне, — пачаў Сярожык,
Пад падлогай жыве вожык.
Сухiм лiсцем ён шуршыць.
— Праўда? Не, бо ён трындзiць!
Падыйшла малая Ната:
— Маю цацак я багата.
Ёсць прынцэса i салдацiк…
I дзюра ў старым плаццi!
Толькi Дзiмка Гармашок
Сядзiць цiха, як шашок.
Есць баранку з макам —
Сам вяршочак з гакам.
Мы на лавачцы сядзелi,
Песнi пелi i трындзелi.

Сяргей Брандт, 30.07.2013

МОЦ БОЖАГА СЛОВА – Сяргей Брандт

Слова ад Бога — божае слова,
Прымаецца цалкам, а не паловай.
Кранае святлом i лагодаю сэрца,
I гэта табе, чалавек, не здаецца.
бог
Яно з тых нябёс да цябе патрапляе,
За шчырасць — аддзяча, за зло — пакарае.
З дажджом гэта слова вясеннім пральецца
I гэта табе, чалавек, не здаецца.

Як пiльна сочаць з нараджэння Анёлы,
Каб цэлае слова не стала паловай.
Няхай запавет назаўжды застанецца —
Моц божага слова святло дарыць сэрцу.

Сяргей Брандт, 23.03.2013