|
Занясла ў банк усе грошы
I ружовыя галёшы.
Сядзiць свiнка i чакае,
Хутка бонус атрымае.
“Куплю сукенку, потым-яхту,
Панчошкі, палячу ў Ялту.”
На вуха ёй прамовiў кот:
“Не мела ты, сястра, клапот.
Банк зачынiлi, а харок
З сабой усе грошы ўвалок.
На моры мае хату, яхту…”
Такiя вось лясныя жарты.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
Чок-чок-чок!
Скача бычок.
П’е ваду з карытца,
Вельмi хоча бiцца.
Паганяў ён кацяня,
Пылянятак i ягня.
Заляцеў на агарод —
У нары схаваўся крот.
I вядро не прамiнуў,
Зачапiў, перавярнуў.
Скача, брыкае ля лесу
Жоўтавухая гарэза.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
«Кось, кось, кось!» —
Клiча гучна Антось.
«Але я ж не конiк»,
Здзiўляецца слонiк.
«Якiя яны неразумныя дзеткi,
Малпе кiдаюць паперу i кветкi.
А малпы ядуць смачныя бананы,
Не ведаеш? Дык запытайся ў мамы».
Сяргей Брандт, 28.06.2013
Дзяўчынка Элен у Парыжы жыве,
I кожную ранiцу нешта пяе.
Вiсiць галасок жывы над Манмартам,
Вясёлая песенка, трошачкi з жартам.
У такт з ёй шчабечыць малы верабей,
Галубка спытае: “Што будзе далей?”
Вясёлыя казкi, жывыя рэпрызы,
I сонейка ходзiць па доўгiх карнiзах.
Апошняя спроба, увечар — аншлаг,
Праграма для дзетак „Вавёрка i грак”.
Яе правядзе, як заўсёды са словам.
„Вялiкае дзякуй за родную мову!”
А потым, трымаючы цацкi ды кветкi,
Прамовiць „Бывайце”, паклонiцца дзеткам.
Да хаты дамчыць пад вячор „Сiтраен”,
Дзяўчынку-iскрынку Туровiч Элен.
А ноччу прыснiцца ёй цудасны сон —
Канцэрт у салоне мадам Пампiльен.
Дзе песнi спявае на мове яна,
Бабуля з дзядулем стаяць ля акна.
А неба ўздымае з конiкам сцяг,
Арнамент вясковы — снапкi на палях.
Дзе жыў Багдановiч Чарот i Купала,
Яна ж беларуска — нi многа, нi мала.
Сяргей Брандт, 28.06.2013
|
|