|
ЧАСТКА СЁМАЯ ПРА ПРЫГОЖУЮ МАЛАДУЮ ВАДЗЯНІЦУ
УСТУП
Там, дзе вада ў начы срабром гарыць,
Пад зоркамi на купiне вадзянiца сядзiць.
Бяжыць туман густы ў ранку ад ракi,
Пяе яна — напеў цудоўны чуюць рыбакi.
Ангельскiм светам песенка гучыць
I лес заслухаўся, задумлiва маўчыць.
Плыве на доўгiм чоўне хлопец мaлады,
Але туман хавае на вадзе заўжды сляды.
I гэты спеў хлапца ў чорны вiр вядзе,
Яшчэ адно iмгненне — хлопец будзе ў бядзе.
У цёмнай глыбiнi няма зямнога дна,
Амаль пятнадцаць год пяе ўсiм яна.
Вянок трымала ў начы дзiцячая рука,
I слухала жаданне ўважлiва рака.
Па хвалях плылi кветкi ў начы
I водблескi малой, зусiм малой свячы.
Ды кветкi потым затрымаў ставок,
I мягка падарыў вадзянiцы вянок.
Жывыя кветкi з поля, мокрая луска,
Iскрынкi жоўтага зярнiстага пяска.
Не мох, не пена — цуд дзiвосных зор,
Вянок трымае дух, якi даўно памер.
I ўспамiн прыходзіць, толькi на хвiлiнку,
Тады была яна зусiм яшчэ дзяўчынка.
Ды мыла ўвосень, з лёну, ля ракi
Кашульку белую, даўгiя рушнiкi.
Зляцеў у ваду пярсцёнак, бачыў гэта млын,
Згубiлася дзяўчынка i ўслед за iм.
Вада студзёная, бацькоўскi, не дай бог,
Трымаюць моцна каранi i цяжкi змрок.
А пан вады — глыбокi чорны вiр,
На госцi да сябе навечна запрасiў.
Ноч хутка адыйдзе i певень закрычыць,
Гiсторыю сваю млын качкам праскрыпiць.
Жывыя кветкi з поля, мокрая луска,
Iскрынкi жоўтага зярнiстага пяска…
Сяргей Брандт, 02.06.2013
ЧАСТКА ШОСТАЯ ПРА ПАПАРАЦЬ КВЕТКУ Ў НОЧ НА ІВАНА КУПАЛА
УСТУП
Расказалi млыну гусi,
Што ёсць там, на Беларусi,
Продкаў тайна ў народзе —
Адзiн раз толькi ў годзе.
Летам цёплым, на хвiлiну,
Па сакрэту толькi млыну,
Усе шукаюць цуда-кветку,
I дарослыя i дзеткi.
Хто сарве — кажы жаданне,
Хочаш грошы, не — каханне.
Але, як казалi гусi,
Кветка, што на Беларуci.
Мае смак народнай волi,
Не знайсцi яе нiколi…
Сэрца птушкаю ды вольнай
Рвецца крыкам не маўчыць.
Жудасна так, як нiколi,
Слова нават не гучыць.
Ад ялiн — чорныя плямы,
Сонца хутка дагарыць.
I паветра стане цьмяным,
Лiст альховы задрыжыць.
Загалосiць на балоце
Раптам у голас немаўля.
Пырсне цяжкiм па чароце
I паводзiць кругалля.
Каранi чапляюць ногi,
Зноў губляецца сцяжынка.
Адпачыць, прысесцi б трохi,
Суха стрэлiла галiнка.
Не шукай, чаго не маеш,
Ты ж вунь бачыш, не здаецца.
Страшнае ў начы трымае
Кветку фарбай твайго сэрца.
Ляшук-дзядзька, як сабака
Крычыць сiпла: “Асцярожна!”
I знямела кроў ад жаху.
Бо далей табе няможна!
Але там, дзе карнявiшча,
Трапячыць нешта чырвоным.
Ляпае крылом i свiшча
Быццам рак у начы варона.
Раз у год такая ночка
Нежыць, вурдалакi, зданнi.
Па рацэ плывуць вяночкi,
Таямнiчы смак жаданняў.
Кветка-мара ў начным краi
Мае моц даўнiшняй веры.
Дык трамай, калi ўтрымаеш,
Гэту тайну без даверy.
Не паспеў — сарвалi кветку,
Перад самым тваiм носам.
I вось гэтай ночкай рэдкай
Стаў i ты цяпер дарослым.
Зразумей, што ёсць у свеце
Свае тайны i прыгоды.
Але зноў шукаеш дзесьцi
Кветку-шчасця для народа.
Сяргей Брандт, 01.06.2013
ЧАСТКА ПЯТАЯ … ГІСТОРЫЯ ДОЎГАЯ, СТРАШНАЯ, АЛЕ ЗАПАМЯТАВАНАЯ ЎСІМІ
УСТУП
Днi, як вада бягуць,
Хмары за днямi ўслед.
„Пеўнi цяпер не пяюць” —
Кажа мне сiвы дзед.
„Раней вёска стаяла адна,
Хатак мо пяць у радок.
Цяпер — жыве цiшыня,
Зшарэў ад дажджу слупок…”
…Ля самага лесу жыў
Адзiн чалавек стары.
Добраму ён не служыў,
Хварэлi, чарнелi двары.
Адкуль ён i як завуць?
Не ведаў, напэўна, i млын.
Жывёлы, як мухi мруць,
Няма малака малым.
Гарыць за поўнач акно,
Нешта чаруе стары.
Ходзiць па вёсцы зло,
Нечым рыпiць на гары.
Жах, як паветра, не спiць,
Веры ў людзях няма.
Калодзеж нудна скулiць
I плача ў хлеве ягня.
Сабралi бацькi савет —
Як вядзьмара пакараць?
„Спалiць — кажа цiха дзед,
— Калi будзе ў хаце спаць.”
Гарыць у начы маладзiк,
Сена сухое – пад дах.
Забiты ў дзверы цвiк,
Нямы, несусветны жах.
Згарэў у хаце вядзьмар,
Да ранiцы былi ўсе.
I бачылi мноства чар,
Якiя цяклi па страсе.
У полымi i ў дыму,
Па чорных тлустых клубах,
Злы дух, як мароз у зiму,
Сцялiўся нудой па садах.
Ад чорных нядобрых спраў
Застаўся калодзеж адзiн.
А вогнiшча дождж рахрыстаў,
Бачыў стары гэта млын.
I кажа: „Вядзьмар цяпер
У ноч на Купала не спiць.
Б’ецца кажан у дзверы,
I нешта зноў злое бубнiць.
Ведае, што ў начы
Не помнiць нiхто яго.
I млосна ў голас крычыць
Даўнiшняе чорнае зло.”
Сяргей Брандт, 31.05.2013
Вада пазелянела i праселi берагi,
Ды глей на дне ляжыць, як даматканы.
Чакае сажалка, напэўна, год сваёй чаргi
I пахне крапiвой, салодка-горкай мятай.
Раней была яна празрысцей i глыбей,
Цяпер не б’е ў мох вясёлая крынiца.
Для жаб i качак зараз нават спакайней,
А звер не прыйдзе болей, каб вады напiцца.
Ды камарам балотным вось сапраўдны рай,
I сравы ім няма, што ляжаць горы бруду.
Гудуць сабе, а побач шэпча нешта месяц май,
Вада кiпiць ад жвавых апалонiкаў паўсюды.
Сяргей Брандт, 30.05.2013
|
|