Усе рубрыкі

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

мельница 4
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ …ГІСТОРЫЯ МАЛАЯ, АЛЕ ВЕЛЬМІ СТРАШНАЯ
ХТО ІДЗЕ ЎНАЧЫ ЗА СПІНОЙ
Сцяжынку схаваюць замшэлыя хвоi,
Паветра за поўнач зменiць абрыс.
Людское пракляцце цяпер, як нiколi,
Не затрымаюць нi слова, нi крыж.

Па следу пацягнецца i цераз абшары,
Завые, як звер, хрумкане галiной.
Нават схаваюцца зоркi за хмары
I папярхнецца зноў лес цiшынёй.
66372399
А потым пачуюцца хуткiя крокi,
Раптоўна цяжкiм стане выразны змрок.
Скулёж ля балота, ды быццам уздохi,
Успыхне зяленым начны матылёк.

Мурашкi па скуры — што далей будзе?
Сэрца апошнюю песню пяе.
А жах рве клыкамi здранцвелыя грудзi,
На часткi душу бессмяротную рве.

Сяргей Брандт, 30.05.2013

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

мельница 4

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ…ГІСТОРЫЯ АМАЛЬ УЖО ЗАБЫТАЯ

ЗАЛАТЫЯ АПОСТАЛЫ РАДЗIВIЛАЎ
Дзяды казалi — слухай уважлiва i пiльна,
У замку Радзiвiла, пана маладога,
Быў ход падземны аж да Вiльна,
I брукаваная шырокая дарога. Чытаць далей » ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

НЕЗВЫЧАЙНАЕ ЗВЫЧАЙНА – Сяргей Брандт

Ноч ласцiцца да далоняў
Зорак i сцяжын астральных.
Па вадзе плыве, не тоне,
Смак прыгоды незвычайны.

привидения

I выходзяць зданнi з плену,
Вобразам забытых продкаў.
З цяжкiх пыльных габеленаў,
Вышытых жыццём кароткiм. Чытаць далей » НЕЗВЫЧАЙНАЕ ЗВЫЧАЙНА – Сяргей Брандт

СВЯТОЧНЫЯ ПАЦЕРКI – Сяргей Брандт

Дзень ападзе чырвоным лicцем,
А дождж сумотны лес схавае.
Туман густы, амаль пад Чысцю,
Агеньчыкi на пацеркi збiрае.

Для ночкi цёмнай у падарунак —
Прымай, насi аж да свiтання!
Iз зорак складзены малюнак
Табе на памяць пры спатканнi.
1322_640
Ноч прыме ў немым захапленнi
Лантузiк пацерак святочных.
З дзявочым сцiплым здавальненнем
I развiтацца не захоча.

Cяргей Брандт, 22.09.2012