Усе рубрыкі

Крэнт i Прэнт. Сяргей Брандт

Залез Крэнт на плот,
Брыдкi таўсты жывот.
Плот Прэнта не трымае,
Крэнт тут жа пачынае.

1

Далей, каб ад турбот,
Прэнт узляцеў на плот.
За прэнт Крэнт учапiўся,
Але ўнiз звалiўся.
Сядзiць Прэнт каля плоту
Вакол адны турботы.
Заросшы iмхом плот,
Таўсты брыдкi жывот.
Сяргей Качанаў-Брандт, 14.04.2015

Згачар. Сяргей Брандт

На назе зялёнай скача
Брудны лупаглазы Згачар.
Ён жыве пад самым вiрам,
Пахне глеем, пенай, жвiрам.

водяной зг

Носіць з цiны дробнай рэчы,
Мае воблiк чалавечы.
Пад вадой сцюдзёнай скача,
Ваду круцiць мурза Згачар.
Любіць есцi хлеб ячменны
I шпурляць у качак пенай.
Ой, не хоча Згачар мыцца,
Носiць з гразi завушнiцы.
Брат вядзянiцы? Не, што ты?
Там дзе ён, адны турботы.
Вiр ён трымае за каўнер,
Згачар анчутцы кавалер.
Ваду круцiць, на дне скача
Брудны лупаглазы Згачар.
Вось не будзеш сёння мыцца,
Прыйдзе, каб табе прыснiцца!

Сяргей Качанаў-Брандт, 14.04.2015

Жмяк. Сяргей Брандт

Па дарозе скача Грак,
А за Гракам скача Жмяк.
Жменю семак смачных мае,
Ён iх хуценька жмякае.

cimg2381

Напалохаў Жмяк ката,
Той лавiў плотку ля маста.
Песенку спеў Жмяк дзiцяцi,
Зычынiў акенца ў хаце,
Прывiтаў мышэй са святам,
Жмякнуў нешта немаўлятам.
А здалося: “ Калi Ласка!”
Напiсаў іскрыстым казку
I робiць жмякi цудна Жмяк,
Ды не за грошы, а за так.

Сяргей Качанаў-Брандт, 14.04.2015

Попел мовы. Сяргей Брандт

З удзячнасцю Альгерду Абуховiчу-Бандзiнэллi
Часоў ясных i падзей,
Што было – цяпер не будзе!
Попел мовы ў нейкiм брудзе
Пакладзе на стол халдзей.

obuhovich2

Чым захочаш варажыць?
Паляглi пад горад вёскi,
А замоў блакiт дзiвосны
УзнЯлi моўчкi на крыжы.

Кажуць: “Cловы не гараць!”
Пiлi доўга на памiнках,
Лён не сеюць на суглiнках,
Дзед што меў – не ўтрымаць.

Задуменна цягне Свiр
Хвалi, што плывуць да Бога.
Мовы роднай у жменю трохi
Па крысе рассыпле жвiр.

Часоў ясных i падзей,
Што быдо — цяпер не будзе!
Попел мовы ў новым брудзе,
Пакладзе на стол халдзей.

Сяргей Брандт, 12 04.2015