|
У адной пані касцы сена касілі. Утаміліся і ляглі адпачыць. Ажно і пані едзе.
— Уставаймо, хлопцы, бо дастанецца нам ад пані, — кажа адзін касец.
— Ляжыце, хлопцы, скубіце траву, а я ўжо знайду, што сказаць, — адказвае іншы.
Вось пад’ехала пані і пытае сярдзіта:
— Чаго вылежваецеся, гультаі?
А касец ёй:
— Вось, пані, касілі-касілі, ды й дайшлі да такой травы, што каса не бярэ, то мы яе, праклятую, рукамі ірвем.
— А, ну то гэта іншая справа! — прамармытала пані. — То так і далей рабіце…
Зайцы таксама косяць...
Прыказкі пра гультаёў
1. Гультай за работу, а мазоль за руку.
Калі гультай наракае на цяжкую работу, якая быццам яго ў калецтва ўганяе.
Чытаць далей » Як касцы пані абхітрылі. Прыказкі пра гультаёў
Жылі былі ў бацькі тры сына. А свае хаты сдавалі…
— А прывязі-ка мне, бацюшка, кветачку… аленькую.
— Аксьціся, доча, я ў краму за хлебам іду.
Вельмі леккая смерць для Кашчэя, падумаў Іван-Царэвіч, і ўставіў іголку ў швейную машынку.
Яшчэ тры… Чытаць далей » Калабок паранены! Ён згубіў шмат цеста!..
Прыказка для усіх прафесійных філолагаў-карэктараў каментатараў, што нават у казачным жыцці цэляць шукаць толькі памылкі:) Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..
***
Прынесла жонка есці мужу, а той сена косіць. І кажа ёй:
— Глядзі, як поле выгаліў.
А тая ў адказ:
— Выстрыг, а не выгаліў.
Ну і гэтак паспорылі. Жонка кажа — пайду ўтаплюся, але выстрыг.
— Ну і тапіся, — кажа муж, — але выгаліў.
Пайшла яна ў балота, залезла па пояс і крычыць:
— Выстрыг! Чытаць далей » Упартая жонка
Дзеці нашая радасць. Мужчыны нашая слабасць. Адзіны раз расслабішся — потым усё жыццё радуешся.
— Сын, я прынесла табе фотакартку. Гэта твой сапраўдны бацька…
— О божа! Я сын фотакарткі?..
Аўтар: А.Якаўлеў
Маці запытваецца ў сына:
— Што ты будзеш рабіць, пакуль я буду хадзіць па крамах?
— Буду гуляць з няняй ці з чыгункай, — адказвае сын. — Залежыць ад таго, што возьме сабе бацька.
Чытаць далей » О божа, я сын фотакарткі!
|
|