Усе рубрыкі

Казачка пра песцiк i тычынку

Казачка пра песцiк i тычынку
I
Жыла-была адна прынцэса
Ý бацькоýскiм замку каля лесу.
Даýно памерла яе мацi.
I гадаваý адзiны бацька.

I вось, аднойчы, пасля балю
Да таты дзеýчыну пазвалi.
Б: «Мая, каханачка, пястушка!
Мая, маленькая дачушка!

мастак Алеся Жыткевiч

мастак Алеся Жыткевiч

Як трэба для тычынкi песцiк,
Патрэбны i жанiх нявесце.»
П: «Тата!Песцiк i тычынка!
Я не маленькая дзяýчынка!

Б: «Табе ýжо дваццаць год вось-вось,
Да нас засватаýся Савось.
П: «Савось?Хто гэта?Сын савы?
Яго ж не убачыш з-за травы?

Ён ходзiць з торбай цi з «авоськай»,
Таму завуць яго Савоськай?
Цi можа ён жуе авёс,
Таму i клiкаюць Савось?

Б: «Cавось вядомы пан палескi
I хлопец ён такi някепскi.
Ён разумны ýжо занадта
З нашай бульбы робiць нафту.

Ты ведай з гэтым хлопцам Ядзя
Мы будзем усе ý шакаладзе.
Хоць гэты можа зробiць дзедам,
Яго пазваý я да абеду.
П: «I не завi з’ядзiм ýсё самi,
Дзяцей, каб звалi савасямi!
Цi будуць клiкаць савяняты!
Цi дзецi беларускай нафты!

Б: «Ты ýсе мне выяла вантробы,
Нiхто табе не даспадобы.
Кажаш прынц нямецкi Ёхан,
Ён таýсматы,быццам бохан.

А прынц арабскi Мухамед
Увесь закручаны у плед.
А прынц шатландскi Эндзi Горам,
Адзеý спаднiцу — нейкi сорам.

Грузiнскi прынц стары Георг,
Па iм даýно ýжо плача морг.
А прынц icпанскi Тэадор,
Чырвоны, быццам, памiдор.

А вось польскi пан Кастусь,
Даýгашыi, быццам, гусь.
Прынц iзраiльскi Iосiф,
Нешта ýсё шукае ý носе.

Прынц галандскi Дамiнiк,
Падышоý i раптам знiк.
А балгарскi прынц Фiлiп,
Той да нечага прылiп.

Украiнскi прынц Мiхайла,
Толькi думае пра сала,
I салярый як купiць,
Сала смачненька капцiць.

Прынц расейскi Елicей,
Кажа: «Налiвай ды пей».
А прынц эстонскi Урмас Струла,
Пакуль,прадставiýся — заснула.

А прынц Кубы дуе губы,
I не любiць нашай бульбы.
А прынц чэшскi,
Носiць чэшкi.

Крыстафер — той вельмi cумны,
Робiн — надта ýжо разумны.
Карл у каханнi прызнаецца,
Педра ýвесь час смяецца.

Тодар вершыкi чытае
I раз-пораз пазяхае.
Лi, той з вузкiмi вачыма,
Кожны раз праходзiць мiма».

П: «Спадабаýся мне Сiмон,
Сяброýка ýзяла ý палон».
Б: «Ведаеш,мая ж Ядвiга
Ад цябе ý мазгах адлiга.

Ад тваiх ужо выкрунтасаý,
Жанiхоý няма запасаý».
Ядзя кажа, сцiснуý зубы:
«Едуць сватацца з-за бульбы.

Толькi ý нашым родным краi
Расце бульба залатая.
I ýся замежная бяднота
Iдзе да райскага балота.
На мяне ты тата давiш,
Па каханню выйду замуж.
Трэба мне такi жанiх,
Каб ён лепшы быý за ýсiх.

Хоць босы ходзiць па расе,
Але каб не такi, як ýcе.
Б: «Хiба з простага народу,
Нейкi ёсць яшчэ за бродам.

Кажуць слаýны хлопец Змiцер,
Тры разы ён ездзiý у Пiцер.
Нiц нiцам у яго нiчога.
Хацiна, быццам бы бярлога.

Саломай крытая страха —
Такога хочаш жанiха?
Лепш не знойдзеш сваяка,
Чым такога бедняка.

П: «Ведаеш, хачу такога,
Няхай i хатачка — бярлога,
Няхай хоць будзе самы горшы,
Але, каб не любiý за грошы.

Ну i што тут бедны, голы,
Альбы быý заýжды вясёлы.
Б: «А чаму не весялiцца,
Калi зубы на палiцы.

I чаго тут сумаваць,
Калi зубы ляскацяць.
I пайшла за брод дзяýчына,
Бедны дзе жыве хлапчына.

Што ýзяць, калi бядняк,
Але ýсё зусiм не так.

II
Вядома,мачаха Камiла
Дзяýчынку вельмi не любiла.
К: «Ты доýга будзеш яе песцiць?
Падлогу не умее месцi!

Б: «Ты хочаш,каб мая дачушка
Стала нейкай папялушкай?»
К: «Твая разбэшчаная «песта»
Не намяшая, нават, цеста!

Б: «Добра, што ты нешта мяшаеш!
Цi ты нас со свету зжываеш?»
Ад караля жанчына, моýчкi,
Рабiла розныя прымочкi,

Каб з дому дзеýчына сышла
I з iмi разам не жыла.
I караля таксама сплавiць.
Адной у каралеýстве правiць.

Яна, што хочацца рабiла
I толькi подласцi чынiла:
З замежным панам — на спатканне,
Са свiтай ý лес на паляванне.

I гэта жонка караля
Падбiла неяк жураýля.
А птушку выхадзiý хлапчына,
Быццам родненькага сына.

Вось такi ён той Змiтрок —
У душы у хлопца Бог.
Каб стаý здаровы журавель —
Клаý у чароýную купель.

У ваду i травы, i настоi,
Даваý яму свае напоi.
Прайшоý ýсяго адзiн дзянёк,
I паляцець жураýлiк змог.

Змiтру гаворыць журавель:
«Прасi што хочаш за купель,
I за сваё выратаванне,
Гатоý я выканаць жаданне».

З: «Жаданне — не пустыя словы,
Няхай усе будуць здаровы!»
Ж : «Прасi што-небудзь для сябе!»
З: «Каб людзi не жылi ý журбе.»

З табою не дагаварыцца,
Але, каб нам не пасварыцца,
За сэрца добрае хлапчына,
У падарунак журавiна.

Ты ведай з гэтай журавiнай
Стаць багачом табе магчыма.
Быць багацейшым самым ý свеце,
Цi ёю ратаваць ад смерцi?

Вось выбар стаý перад табою.
Ты сам адчуеш ýсё душою.
I навiна пра журавiну
Дайшла да караля жанчыны.

I выдае указ Камiла,
Каб свiта ягаду здабыла.
I едзе рана ставiць свiта
Капкан, каб трапiý ý яго Змiцер.

А сябар Змiцера кажан,
Аднёс да замку той капкан.
Паклаý пад царскi стол ý садку,
А сам схаваýся у цяньку.
III
Жыý за бродам нехта Змiцер,
Сапраýды, ён ездзiý у Пiцер.
Хоць запраýляý ý штаны ён свiтар,
Але ведаý поýна лiтар.

I замежных розных моý.
Вучыý пiсьменнасцi кароý.
Карове кажа: «Mon amour».
Ý адказ яму карова: «Му»

Карове кажа ён: «Banjour»
А тая зноý гаворыць: «Му»
Ходзiць хлопец па лясочку
I яму ня спiцца ноччу.

Няма часу для сябе,
Калi недзе хто ý бядзе.
Ён усiм дапамагае,
Лепшай долi не чакае.

Капусту пасадзiý ля хаты,
Пацягалi ýсю зайчаты,
Вiшнi смачныя шпакi.
З: «Ешце,ешце,сябрукi!»

Ведаý песцiк i тычынку,
Кожную любiý лiчынку.
Кожны ý лесе павучок
Ведаý хто такi Змiтрок.

Акуляры на ýсiм твары,
Быццам у камбайна фары.
Нехта скажа: «Разяваты!»
Але кожнаму ён рады.
I V
П: « Я адна за брод iду,
Каменнi кiдаю ý ваду.»
I папала жабе ý бок-
Жаба дуе пузырок.

Пiý гарбату таракан —
Смецце кiнула ý стакан.
Без роздуму ýсё шкоду чынiць —
Збiла палкай павуцiнне.

I за гэта павучок
Ядзьку закруцiý ý клубок.
П: «Вас непрыемнасцi чакаюць,
За мяне вас пакараюць!»

I смяюцца мошкi звонка:
«Будзе ýсё, як скажа пчолка.
Яна з пасекi ляцiць,
Чуеш, як яна гудзiць?»

П: «Не нiчога я не чую,
I вас бачыць не хачу я.
I мне свет ваш невядомы,
Шукаю хату я з саломы!»

Пч: «А я пчолка жу-жу-жу,
У вулей я нектар нашу,
Дзе жыву не раскажу,
Мед табе не пакажу,

Не чапай, бо укушу,
У свой вулей не пушчу!»
П: «Не патрэбны мед мне пчолка,
Адкажы мне лепей, Зорка,

Дзе жыве нехта Змiтрок,
Самы бедны хлапчучок?»
Пч: «Ну ты скажаш самы бедны!
Сэнс ад тваiх слоý дарэмны!

Скажу так, што той Змiтрок
Дзеля нас сапраýдны Бог.
Уся забродная аколiца
На Змiтра аднога молiцца!

Ад яго табе,што трэба?
Адразу бачу, што не хлеба!
Хочаш стаць яго Багiней?
Не.Такую ен пакiне.

На сябе калi глядзела?
П: «Тварам ладная i целам!»
Пч: «У галаве духi, спаднiцы,
А душа без таямнiцы.

Трэба паглядзець, магчыма,
На свет iншымi вачыма.
Дам табе, мая дзяýчынка,
Свае вочы на хвiлiнку».

I ýбачыла прынцэса:
Iншым стаý зусiм узлесак.
Вакол поýзаюць жучкi,
Мурашкi, мошкi, павучкi.

Мiж сабою размаýляюць
I дабра усiм жадаюць.
Апынулася дзяýчынка
Ý свеце песцiка з тычынкай.

I ýзяла сама пылок,
Вырабiла свой мядок.
I ад шчасця узляцела:
« Я цяпер ýсё зразумела!!!

Вось якi ён свет чароýны,
Усякiх розных гукаý поýны!!!
Вакол столькi прыгажосцi
Няма месца ý свеце злосцi!!!

Не патрэбна крыýдаваць,
Хачу з вамi сябраваць!»
Пч: «Раз цяпер такiя мары,
У падарунак — акуляры.

Колер светленькi ружовы.
I дзякуй за такiя словы.
Там за бярозай стаiць скрыня.
Адчынеш.А у скрынi – дыня.

Унутры вератяно,
Да хлопца прывядзе яно».
Скрыню дзеýка адчынiла,
Узяла дыню, падзялiла.

Дала таракану, пчолцы,
Жабе, павуку па дольцы.
Жаба грае на губе:
«Ты забыла пра сябе!»

П: «Вось цяпер я буду знаць,
Як прыемна частаваць!»
I кружыць вератяно,
I саткала палатно.

В: «Вось табе на ýсё жыццё
З траý духмяных палатно».
«З iм, — расказвае дзяýчыне, —
Станеш лепшай гаспадыней.

Усё, хадзем, няма мне часу,
Да Змiтра пайшлi адразу».
Iшла за iм дзяýчына доýга,
Бо ж не роýная дарога.

То панюхаць трэба кветку,
Пакуль,цвiце яшчэ улетку,
Паздароýкацца з лiсою,
З кабановай чарадою.

З кожным ýсякiм пяць хвiлiн.
В: «Не туды прыйшлi зусiм!
Трэба нам iсцi назад.
Добра хоць, што часу шмат».

Пакружылi разоý дзвесьце,
Да Змiтра прыйшлi, нарэшце.
I ýбачыý ён дзяýчынку:
«Вось цiкавая тычынка!»

I яна стаiць на месцы:
«Вось якi цiкавы песцiк!»
Сталi моргаць акуляры,
Быццам у камбайна фары.

Левы, правы паварот,
Кружыць, кружыць карагод.
I, стамiýшыся з дарогi
Яму ýпала дзеýка ý ногi.

Ён занёс яе да хаты,
З траý сваiх зрабiý гарбаты.
Дзеýчына напоi п’е,
Кажа: «Быццам я ý сне.

Ну, якi ты гаспадар!!!»
I цалуе хлопца ý твар.
I ружовы акуляр
Загарэýся, як лiхтар.

Пацалунак спадабаýся,
Хлопец моцна закахаýся.
I звяртаецца да песты:
«Ядзя, будзь маёй нявестай!»

Быццам арэол мiж iх.
П: «Змiцер — мой цяпер жанiх!!!

V
Камiла з каралём тым часам
Елi ý садку каýбасы.
Былi таксама i прысмакi:
Мачанка, дранiкi i ракi.

К: « Мой залаценечкi, Яýген,
Найлепшы ý свеце, «superman»!
Чароýны вось табе напой,
(I будзе вечным твой спакой!)

Мы вып’ем, мiлы, за каханне!»
Сама — амаль ужо ý капкане.
Яýген той кубак уздымае,
Камiла у капкан трапляе.

Кароль – жанчыну супакоiць,
Сваёй травой хацеý напоiць.
К: «Гэта ж яд, я пiць не буду!»
Б: «Дык ты давала мне атруту?!»

А Камiла кроý губляе,
I зусiм ýжо памiрае.
Паляцеý за брод кажан,
Змiтру кажа пра капкан.

Хлопец лекi стаý збiраць,
Каб жанчыну ратаваць.
Да яе прыйшоý хлапчына,
Даý ад смерцi журавiну.

I паднялася Камiла,
Адразу ж пра дабро забыла.
К: «Усё.Я з’ела журавiну.
Цяпер я ваша гаспадыня.»

Усе з яе смяюцца зверы:
«Гаспадынi мы ня верым!
У нашым лесе i дарэмна
Вось такая не патрэбна.

Даравалi ёй жыццё,
Яшчэ выслухай ныццё.».
Прыляцела iзноý пчолка:
«Ад тваiх слоý неяк горка.

Трэба паглядзець, магчыма,
На свет iншымi вачыма.
Дам табе, мая жанчынка
Свае вочы на хвiлiнку».

I Камiла стала пчолкай
К: «Не хачу быць болей жонкай!
Мяне гэта так цiкавiць,
Што людзей змагу я джалiць!»

Да Яýгена падлятае,
У сэрца джала выпускае.
Камiла ýпала i памерла,
Бо жыць па-людску не хацела.

А ý караля ýзняýся жар,
I ён гарыць ýвесь, як лiхтар.
Стала Ядзя на каленi:
«Татачка, жывi мiленькi!»

I прыносiць журавель
Чароýну Змiцера купель.
Выхадзiлi караля,
Як калiсьцi жураýля.

К: «Я за сваё выратаванне
Гатовы выканаць жаданне.
П: «Жаданне татачка адно ̶
Хацеý унукаý ты даýно.

Таму не трэба нам журыцца,
Хацеý Змiтрок на мне жанiцца».
I гаворыць дзiк касматы:
«Усё.Iдзём да вас мы ý сваты!

Усiм забродам гадавалi,
Каб цяпер за так аддалi!!!»
Б: «Няма куды ад вас дзецца
Аддаю вам каралеýства.

Будзем жыць мы разам ý замку,
Пець буду ýнукам калыханку!»
Тут выходзiць барсучок:
«Ты пакiнеш нас Змiтрок?

Падыходзiць сумны вожык:
«Я табе грыбоý дам кошык!»
Выйшаý i мядзведзь са скiбкай:
«Як, Змiтрок, табе не брыдка?

Будзеш жыць, як пустадомак
У замку нейкiм невядомым.
А сад твой больш не зацвiце,
Не пройдзеш босы па расе.

Не возьмеш у ручанькi зямлiцы,
I не пап’еш вады з крынiцы.
У замку рана ты прачнешся
Ад таго, што сум на сэрцы…»

Выйшаý Змiцер на калоду,
Кажа сваяму заброду:
«Свет настолькi наш прыгожы,
Не купiць яго за грошы.

Ты нас, Бацька, выбачай,
Не пакiнем мы свой рай.
Нам не трэба каралеýства,
Каралеýства — наша сэрца!
Будзем жыць ý хацiне разам —
Гэта будзе лепшым часам!!!»

май-чэрвень 2011г.

 

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>