Ягорка з дзедам выправіліся ў грыбы. Раніца была сонечная, сонца моцна прыгравала. Таму Ягорку піць захацелася.
— Дзеду, а на ваду мы не забыліся?
Дзед ляпнуў рукой па палявой сумцы і вінавата адказаў:
— Дома на стале засталася.
— А я піць хачу…
— Што ж, трэба дадому вяртацца, — сказаў дзед.
Сумным стаў Ягорка — надта ж хацелася яму знайсці цара-баравіка.
Дзед хітра ўсміхнуўся:
Дзед паказаў на палянку між ялін. Яна была зарослая зялёнымі раслінамі. А на кожнай з іх між трыма сэрцавіднымі лісцікамі блішчала уйная кропелька расы.
— А як яе прасіць? — спытаў Ягорка.
— Трэба на калені стаць і расінку з кіслінкі спіць.
Ягорка так і зрабіў — стаў на калені і пачаў з кіслінак расінкі співаць. Дзед таксама прысеў, сарваў некалькі раслінак і пачаў іх есці. Ягорка здзіўленна паглядзеў на дзеда.
— Паспрабуй і ты, — прапанаваў дзед.
Ягорка сарваў кіслічку, пажаваў і ўсклікнуў:
— Дзеду! А смачна, зусім як шчаўе!
“Таму кісліцу яшчэ і заячым шчаўем завуць, бо яе зайчыкі любяць і з яе расінкі п’юць, — здагадаўся Ягорка. Смагі ён ужо не адчуваў.
А калі вярталіся з грыбоў, на ўзлеску, пад асінкаю, у густой траве Ягорка знайшоў цара-чырвонагаловіка! Капялюшык вялікі, як ягоркава бярэтка, ножка крамяная — Ягорка грыба нават у кошык не паклаў, у руках па вёсцы дадому нёс, каб усе бачылі…
Аўтар: Алесь Жук
Слухаць аўдыё:Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Цудоўна чытае гісторыю Алена Корсун — вельмі раім паслухаць.
Таксама магчыма спампаваць…
Каментаваць