Восень перапелкаю шэрай загалосiць,
На вячэру з мокрымi лiсцямi запросiць.
Адшумiць нявыразна лес дажджом сталёвым,
Дагараць у печцы цяплом хуткiм дровы.
Кветкi адмiлуюцца, памянуць вясёлку,
Водар смачны чуецца — у вяночках зёлкi.
Пад дажджом i сена цьмяным занямела,
У капне ля лесу аж да зямлi прысела.
Асцярожна курачка ў сянях заквохчыць
I замоўкне раптам з надыходам ночы.
Неба адпачнуўшы, ссуне ў цемру хмары,
Месячык пральецца срэбрам на абшары.
Сяргей Брандт, 23.10.2013
Каментаваць