Усе рубрыкі

Дзінь-бразь, выйдзі, князь!

Беглі коні пад мастамі 3 залатымі капытамі. Дзінь-бразь, Выйдзі, князь!

***

Едзе брычка, званок звоне, Выйшла пані лічыць коні: — Раз, два, тры, Выйдзі, малы, ты.

***

Ехаў мужык па дарозе, Зламалася калясо ў возе. Колькі трэба спіц, Каб калясо пачыніць?

*** Ішоў баран па бару, Ірваў капусту, лебяду. Што сарве, то […]

Ой, люлі, люлі, люлі

Ой люлі, люлі, люлі, Прыляцелі жураўлі. Журавелькі доўганогі Не знайшлі сабе дарогі. Яны селі на вароты, — А вароты скрыгі… скрып… Не будзіце нашу дзетку, Наша дзетка спіць, спіць.

***

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры. Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці.

[…]