А на золку За бугром Праз вясёлку Скача гром.
Скача, Скача Без аглядкі, Толькі над палянкамі Бліскаюць вясёла пяткі Зыркімі маланкамі.
Раз-два, Раз-два – Долу хіліцца трава.
Раз-два-тры, Раз-два-тры – Усміхаюцца бары.
Раз-два-тры-чатыры – Светла ўсёй нябеснай шыры…
[…]