Усе рубрыкі

Упартая жонка

Прыказка для усіх прафесійных філолагаў-карэктараў каментатараў, што нават у казачным жыцці цэляць шукаць толькі памылкі:)

Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..

Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..

***

Прынесла жонка есці мужу, а той сена косіць. І кажа ёй:
— Глядзі, як поле выгаліў.

А тая ў адказ:
— Выстрыг, а не выгаліў.

Ну і гэтак паспорылі. Жонка кажа — пайду ўтаплюся, але выстрыг.
— Ну і тапіся, — кажа муж, — але выгаліў.

Пайшла яна ў балота, залезла па пояс і крычыць:
— Выстрыг!

А ён у адказ:
— Выгаліў!

Яна яшчэ глыбей залезла, вось ужо нават з галавой схавалася, але ж два пальцы падымае і паказвае — “выстрыг, выстрыг!”. А ён у адказ:
— Выгаліў!

Дык яна ўзяла ды ўтапілася.
А ён яе і ратаваць не пайшоў.

ужо 4 абмяркоўваюць Упартая жонка

  • Alena

    Кепска, калі заўвага пра памылкі была ўспрынята адно як жаданне ўкалоць і знайсці заганы. Казка пра мужыка і жонку — добра вядомая, і граматнасці тэксту не датычыць. Проста шчыра пытаюцца водгукаў — шчыра адказваю. Сайт — немаўлятка, толькі ўзнік. Шчыра жадаецца, каб з часам крэпка-крэпка на ногі стаў. У той крытычнай сітуацыі, калі не стае кніг па-беларуску для дзяцей розных узростаў, узнікненне такога сайту можна толькі вітаць. Дзякуй стваральнікам!

  • Алена, каб вашая заўвага была адна… вы б паглядзелі, што пішуць “свядомыя дзядзькі” — і тое ім не так, і гэтае не тое, і г.д.:) вы ўжо выбачайце, калі што. трэба неяк сталець у добрым сэнсе, здаецца, а не толькі памылкі іншых карэктаваць — гэта наша пазіцыя такая, не крыўдзіцеся, яна не асабіста да вас;)

    нам здаецца, што беларуская мова — не панацэя, не бог і не цагліна, а толькі сродак. таму на гэтым сайце ніколі не будзе падтрымкі філалагічных спрэчак, нажаль.

    таму калі жадаеце выказаць прапанову нешта змяніць, то і фармулюйце яе як прапанову, а не як заўвагу.

  • Alena

    Публічная справа заўсёды знаходзіць і сваіх прыхільнікаў, і сваіх праціўнікаў. Таму і прапановы, і заўвагі, калі да іх ставіцца правільна, прыносяць свой добры плён. Я цалкам згодная, што крытыкаваць чужое лягчэй, чым сваё ствараць. Але ж і крытыка бывае злоснай, бывае — дабразычлівай. Справа не ў філалагічных спрэчках. Проста людзі, якія выхоўваюць дзяцей па-беларуску — патрабавальныя і да мовы твораў. Па-мойму, правільна.

  • Гэта вашае меркаванне, і яно заслугоўвае права на жыццё, але ёсць людзі, якія думаюць інакш.

Каментаваць Alena Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>