Усе рубрыкі

Як у людзей з’явіўся цукар

Людзі заўсёды любілі салодкае. Загадкі і вершы пра дзікарослыя расліны

Прычым не толькі дзеці, але і дарослыя. Мы будзем размаўляць пра… цукар. Дакладней, аб тых раслінах, з якіх людзі і атрымліваюць гэты самы цукар.

Першая і галоўная з такіх раслін – цукровы трыснёг. Гэты злак – далёкі родзіч нашым пшаніцы і жыту. Але вырошчваць цукровы трыснёг людзі пачалі не дзеля зярнят (яны ў яго неядомыя), а дзеля салодкага соку, якім літаральна напоўнена сцябло кожнай расліны.

Магчыма, спачатку людзі проста ўжывалі ў ежу кавалкі сцябла, потым пачалі кідаць гэтыя кавалкі ў ваду, каб зрабіць яе салодкай. І толькі значна пазней навучыліся атрымліваць з трыснягу крышталікі цукру.

Адбылося гэта ўпершыню ў Старажытнай Індыі.

Але дзікарослыя продкі цукровага трыснягу, гэтак жа, як і продкі кукурузы, да гэтага часу так і не знойдзены. Так што не выключана, што старажытныя жыхары Індыі атрымалі цукровы трыснёг ад кагосьці ў падарунак у “гатовым выглядзе” (як і індзейцы Амерыкі – кукурузу). Магчыма, ад тых жа самых жыхароў Атлантыды…

Цукровы трыснёг – трапічная расліна, і нават, калі еўрапейцы з ім пазнаёміліся, вырошчваць яго ў Еўропе не было ніякай магчымасці.

І толькі калі Іспанія, а за ёй іншыя еўрапейскія краіны раздзялілі паміж сабой вялізны амерыканскі мацярык, там пачалі закладвацца плантацыі цукровага трыснягу. І чым больш станавілася такіх плантацый, тым таннейшым станавіўся сам цукар.

Загадкі і вершы пра дзікарослыя расліны Але ўсё роўна нават у 19 стагоддзі на Беларусі не кожны мог дазволіць сабе купляць цукар, куды танней каштаваў тады мёд, на ім нават варылі варэнне.

Патрабавалася нейкая іншая расліна, з якой таксама можна было б атрымліваць цукар, але якая магла расці ва ўмовах еўрапейскага клімату.

Такой раслінай сталі цукровыя буракі.

У адрозненне ад таго ж цукровага трыснягу, паходжанне якога цьмянае і незразумелае, з цукровымі буракамі ўсё, наадварот, зразумела цалкам і поўнасцю. Вывелі іх у Германіі ў 19 стагоддзі са звычайных кармавых буракоў. У соку іх караняплодаў хімікі выявілі невялікую колькасць цукру.

Затым шляхам адбору найбольш цукраносных раслін долю цукру ў іх давялі аж да 22%, што нават вышэй, чым у цукровым трыснягу. Зараз цукровыя буракі вырошчваюць па ўсёй Еўропе, у тым ліку і ў нашай рэспубліцы. Менавіта дзякуючы ім цукар стаў адным з самых даступных прадуктаў харчавання.

Трэцяй раслінай, з якой людзі атрымліваюць цукар, з’яўляецца амерыканскі цукровы клён.

Праўда, сок у клёна цячэ толькі вясной, у гэты ж час у Канадзе адбываецца яго прамысловы збор. Для гэтага на клёнах робяць адтуліны і збіраюць сок, які адтуль выцякае, у ёмкасці.

Как правильно говоить дай цукар?

Адно дарослае дрэва за сезон можа даць 20-25 літраў сока з доляй цукру ў ім да 8%. Індзейцы ў Паўночнай Амерыцы здаўна здабывалі кляновы цукар.

Зараз Канада поўнасцю забяспечвае сябе цукрам за кошт клёнаў і нават экспартуе яго ў іншыя краіны. Нездарма ж на гербе Канады тры кляновыя лісты.

Дарэчы, у нас аналагічным спосабам здабываюць вясной бярозавы сок. Але цукар з яго не атрымліваюць (доля цукру ў бярозавым соку намнога меншая, чым у кляновым), а робяць розныя напоі.

Наогул, раслін, у соку якіх ёсць цукроза (менавіта так па-навуковаму называецца цукар, які мы спажываем), не так і шмат.

У большасці раслін замест цукрозы маецца глюкоза або фруктоза. Але ў тропіках ёсць два віды пальмаў, з якіх людзі таксама атрымліваюць цукар. У невялікай, праўда, колькасці.

Гэта цукровая пальма і вінная пальма, якія растуць у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Как правильно говоить дай цукар?

Цукар атрымліваюць з нектара ў час цвіцення. Зборшчыкі пераразаюць галоўную вось суквецця і збіраюць сок у спецыяльныя сасуды. З плантацыі, на якой размешчаны 150-200 цукровых пальмаў, можна атрымаць да 20 тон цукру, што куды больш, чым з той жа плошчы, занятай цукровым трыснягом.

Да таго ж пальмы, у адрозненне ад цукровага трыснягу, шматгадовыя і могуць расці на схілах, абрывах, скалістых грунтах. Так што ў гэтай цукровай культуры вялікія перспектывы!

Аўласенка Генадзь, часопіс “Рюкзачок”

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>