Я сядзеў, чытаў газету,
Лiпень быў — у палове лета.
У парку «жарка», нi душы,
Па алейцы пыл шуршыць.
Раптам збоку: «Прывiтанне!
Маю я адно пытанне.»
Побач хлопык, гадкi тры,
Трымае зайку дагары.
«Прывiтанне! Ты з матуляй?
Можа з дзедам цi з бабуляй?»
«Не, адзiн! Зусiм дарослы!» —
Говар чысты i дзiвосны.
«Вось сустрэў у парку зайку,
Дзе знайсцi цяпер хазяйку?»
Шэрая ад пылу жменька:
«Бачыш на спiне кiшэнькy?»
«Так напiсана… Адарка,
Жыве побач з «Камунаркай»,
Телефон стаiць знаёмы,
Гэта радам, мне вядома».
«Маеш час, аднясi зайку! »
I прапаў, мiльгнула майка…
Ветрык гортае газету,
Мiнскi парк, у палове лета.
Я знайшоў Харук Адарку,
У доме побач з „Камунаркай“.
Абняла яна заёнца,
Усмiхнулась, быццам, сонца.
Сяргей Брандт, 15.03.2013
Каментаваць