|
Апсік, апсік, каточак Не хадзі ты ў садочак І не тапчы кветачак І не будзі дзетачак. Няхай кветачкі цвітуць, Няхай дзетачкі заснуць. Люлі, люлі, дзеці, спаць, А я буду калыхаць.
***
Пайшоў каток у лясок Знайшоў каток паясок, А котачка адняла І дзіцяці аддала.
[…]
Петушок, петушок, залаты грабянёк! На саломцы спаў, Рана ён устаў, Па вадзічку пайшоў, Маладзічку знайшоў, Маладзічка дабра Яму штонікі дала. Ён і тыя не знасіў І другія папрасіў.
***
Кукарэку, певунок! Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, З залаценькіх паяскоў. І пашыў ён, і надзеў, І ў люстэрка паглядзеў.
***
[…]
Ідзе каза рагатая, Ідзе каза, ідзе, Барадой трасе. “Хто кашу не есць, Малачка не п’е — Таго забадаю, На рогі пасаджу”.
***
Ой, бычок, мой бысенька, Залатая лысінка,
Ой люлі, люлі, люлі, Прыляцелі жураўлі. Журавелькі доўганогі Не знайшлі сабе дарогі. Яны селі на вароты, — А вароты скрыгі… скрып… Не будзіце нашу дзетку, Наша дзетка спіць, спіць.
***
Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры. Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці.
[…]
|
|