|
Калі апошняя надзея На свет цудоўны прападзе, Як кропля божага алея Над лесам зорка ўзыйдзе.
І аддзяліўшы подых ночы, Туманам вадкім ад людзей, Сава ўголас зарагоча І зробіць месяц карацей.
Да шыбы цёмным датыкнецца, Вядром у сенях загрыміць. І зоркаю над самым лесам У імгненне вока дагарыць.
Сяргей Брандт, 22.06.2014
[…]
Добра спiцца на печы пасля цяжкай працы, сoлaдка. Што там камар над вухам звiнiць, калi сон трымае за каўнер моцна сваiмi лагоднымi лапкамi i не дае расплюшчыць вочы. Што там свавольныя варабейкi, нават iх гоман каля расчыненага акна не можа расштурхаць Мiкiту, бо гэтак ён спаў, напэўна, толькi адзiн раз у сваiм жыццi, калi […]
Летнi вясковы дзень, стамiўшыся ад невыноснай спякоты, павольна аддаваў сваю ўладу лагоднаму цiхаму вечару. Ужо пацягнула халадком ад густа-заросшага асакой балотца i галодныя камарыныя войскi закружылiся над галовамі жывёл i людзей. Спасу ад iх няма, адным толькi смаляным дымам можна затрымаць крывасмокаў на некалькі хвiлiн. А потым зноў пiшчаць над вухам і спрабуюць […]
У часопісе «Бярозка» — новы літаратурны конкурс «Казкі са школьнага ранца». Паўдзельнічаць у конкурсе могуць усе, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. У жніўні 2014 года, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, прафесійнае журы вызначыць пераможцаў казачнага конкурсу, якія будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі і каштоўнымі прызамі.
[…]
|
|