Усе рубрыкі

Шэрая птушка. Сяргей Брандт

ці “А колькі мне, зязюля, гадоў яшчэ засталося?”

Захацелася неяк аднойчы зязюльцы шэрай адной з самых цудоўна-спяваючых птушак стаць. За дапамогай яна паляцела да жоўтага сонейка, што над лесам толькі ўзыходзіла: — Дапамажы мне, цёплае і пяшчотнае сонейка! Вельмі ж хочацца спяваць так, каб нават паветра ад майго спеву не рухалася зусім, а слухала […]

Грэшны Анёл. Сяргей Брандт

Анёл дакрануўся да сэрца крылом, Здаецца жыццё было думкаю, сном. Анёл невядомаю птушкай лятаў, Ён нешта ў сне маім цудна спяваў. Мой добры Анёл!

Ад спеву цудоўнага я ўбачыў здалёк, Што неяк мягчэй стаў на дотыкi змрок. I зорачак яркiх бурштынкi агнём Анёл расцярушыў у цемры крылом. Мой светлы Анёл! А потым […]

Знічка-невялічка. Сяргей Брандт

Жыла некалі вельмі даўно на адным лясным хутары знахарка-лекарка. Хутар той каля самой пушчы знаходзіўся, побач з невялічкім, як дзівоснае люстэрка, возерам. З усіх бакоў жыллё ад дурных позіркаў, ад шалёнага паўночнага ветру густы ядлоўцавы хмызняк закрываў. Хто не ведаў пра маленькую сцяжынку, якая хавалася сярод стогадовых елак і дубоў, той і не […]

Зязюля. Сяргей Брандт

Пад вячор зязюля лiчыць, Дзетак сваiх горка клiча. Змрок пагоркi абгарнае, Птушка плача, не спявае.

Колькi было гэтых вёснаў? Па чужых малыя гнёздах. Золкaм ля ракi цярушыць, Але ж праўду не парушыць. I ляцiць плач над узлескам, Там, дзе выраслi пралескi. Пад вячор зязюля лiчыць, Дзетак сваiх горка клiча.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.03.2015 […]