Усе рубрыкі

Знічка-невялічка. Сяргей Брандт

Жыла некалі вельмі даўно на адным лясным хутары знахарка-лекарка. Хутар той каля самой пушчы знаходзіўся, побач з невялічкім, як дзівоснае люстэрка, возерам. З усіх бакоў жыллё ад дурных позіркаў, ад шалёнага паўночнага ветру густы ядлоўцавы хмызняк закрываў. Хто не ведаў пра маленькую сцяжынку, якая хавалася сярод стогадовых елак і дубоў, той і не […]

Зязюля. Сяргей Брандт

Пад вячор зязюля лiчыць, Дзетак сваiх горка клiча. Змрок пагоркi абгарнае, Птушка плача, не спявае.

Колькi было гэтых вёснаў? Па чужых малыя гнёздах. Золкaм ля ракi цярушыць, Але ж праўду не парушыць. I ляцiць плач над узлескам, Там, дзе выраслi пралескi. Пад вячор зязюля лiчыць, Дзетак сваiх горка клiча.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.03.2015 […]

З днём святочным i жаночым! Сяргей Брандт

Хлопчык трэ далонькай вочкi, Ён змарыўся i спаць хоча. Штосьцi клеiць ды фарбуе Але цiхЕнька, каб не чулi.

Збудаваў для птушак хатку, Над дзвярмi — зялёным латка. Мацi ранiчкай прачнецца I адчынiць насцеж сенцы. Птушкi ўголас заспяваюць, Спевам цудным прывiтаюць. Мы вiншуем, з намi хлопчык, З днём святочным i жаночым!

Сяргей Качанаў-Брандт, […]

Заможны Лiнь i Хударлявы Уюн. Сяргей Брандт

Амаль народная казка Вы чуеце, дзеткі, як каля лесу, на самым яго ўскрайку, рыпіць цяжкае кола млына? Не чуеце? Дык прыслухайцеся паўважлівей і вы пачуеце вельмі цікавую гісторыю, што прынесла сцюдзёная вада з велічнай і прыгожай ракі Беразіны. Калі ж вы не ведаеце мовы рачных хваляў, тады я перакладу яе для вас. Вы […]