|
У брусельскім заапарку Дзверы адчыняюць зранку. Ваўкі, рысі і гарылы, Птушкі, поні, кракадзілы.
Нават ёсць індыйскі слон. Дзетак зноў чакае ён. Медзвядзі, яноты, козы — Кожны з іх ласунка просіць.
Колькі цуднага пабачыш — Ёсць фламінга, чапля, качар. У Брусельскім заапарку Сустракаюць гасцей зранку.
04.11.2013, Сяргей Брандт
[…]
Пераклад на беларускую мову
А хто гэта скача праз цемру адзiн? То бацька заможны, а з iм любы сын. Малога трымае пяшчотна далонь I грэе спiна, i ляцiць птушкай конь.
«Мой сын, ты чаму апускаеш свой твар?» «Не бачыш, за намi лясны гаспадар? Цар лесу з каронай, з густой барадой…» «Сынок, бачу толькi […]
Час былы на думкi горкi, Памiж мной i небам — зоркi.
Не паверыш, свет далёкi Не кране крылом сарокi.
Слёзы, што з вачэй ляцелi, У небе мiласцю згарэлi.
Як расінкі ў час світанку Раніцой амаль на ганку.
Колькi слёз я меў i болю За народ мой i за волю.
За людзей закатаваных […]
Веер, бамбукавы вецер, нацягнуты шоўк, Хлопчык чытае ў голас бяссмертны сцiшок.
Тысячу год ён прыходзіць па рысках краўца, Мацае дзеўчына лiст i не бачыць хлапца.
Вецер трымае паветра. Паветра гарыць, Губы з чарамi слоў не заменяць санскрыт.
Тае бурштын на далонi за чорнай ракой, Часам зруйнованы словы на мове нямой.
Дзеўчына слухае. П’е […]
|
|