Усе рубрыкі

ЦIКАВЫЯ ГIСТОРЫI НАНАЧ АД РЫСЬКI. ТАМ, ДЗЕ НЯМА СЦЯЖЫН-ДАРОГ… – Сяргей Брандт

Там, дзе няма сцяжын-дарог, Ляжыць вiльготны мяккi мох. Там — сосны мачтамi ўвысь, Спадар-мядзведзь, ахоўнiк-рысь.

Там — птушак зранку адгалоссе, Як быццам зноў чакаюць восень. Дзе спяць у гушчары туманы I з поля цягне льном духмяным. Там — людзі кажуць:“Налiбокi Хаваюць смутак у аблокi.” Там — дождж грыбны ў кроны б’ецца, Раўчук павольнай песняй […]

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка шостая. Вадзянік Вадзянік у славянскай міфалогіі — дух вады, гаспадар вадаёмаў. Боства, якое з непрыяззю адносіцца да чалавека. Паводле павер’яў, тапельцы робяцца слугамі вадзяніка. Упадабанае месца гаспадара вадаёмаў — рачны вір. Найдужэйшымі лічыліся вадзянікі крыніц, бо ў адпаведнасці з традыцыйнымі вераваннямі, крыніцы з’явіліся ў выніку ўдару маланкі бога Перуна. Вадзянік клапоціцца пра жыхароў […]

Прывітанне, мяне завуць Рыська! – Сяргей Брандт

Цікавыя навучальныя апавяданні для маленькіх дзетак, якія пойдуць у школу. Беражыце лес!

Мае маленькія сябры, калі вы наведаеце разам з бацькамі Налібоцкую пушчу, то ўбачыце маляўнічыя, мілыя куточкі лесу, непаўторную прыгажосць азёр, рэк, пазнаёміцеся з дзіўным светам птушак, звяроў, адчуеце чароўнае хараство і прыгажосць гэтых месцаў. Мяне, майго браціка, тату з мамай […]

РЭЦЭПТ УСIМ АД РЫСЬКI — Сяргей Брандт

Цікавыя навучальныя апавяданні для маленькіх дзетак, якія пойдуць у школу — Возьмем смачны агурок… — Рэзаць уздоўж цi папярок? — Пачакай, будзь асцярожным, Бо паранiць лапку можна.

— Вось дзве роўных палавiнкi… — Быццам доўгiя сцяжынкi. — Лыжкай выскрабем зярняты… — Гэтай чайнай цi пузатай?

— Маем мы цяпер каноэ! — З агурка […]