|
Занясла ў банк усе грошы I ружовыя галёшы. Сядзiць свiнка i чакае, Хутка бонус атрымае. “Куплю сукенку, потым-яхту, Панчошкі, палячу ў Ялту.” На вуха ёй прамовiў кот: “Не мела ты, сястра, клапот.
Банк зачынiлi, а харок З сабой усе грошы ўвалок. На моры мае хату, яхту…” Такiя вось лясныя жарты.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
[…]
Чок-чок-чок! Скача бычок. П’е ваду з карытца, Вельмi хоча бiцца. Паганяў ён кацяня, Пылянятак i ягня. Заляцеў на агарод — У нары схаваўся крот.
I вядро не прамiнуў, Зачапiў, перавярнуў. Скача, брыкае ля лесу Жоўтавухая гарэза.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
«Кось, кось, кось!» — Клiча гучна Антось. «Але я ж не конiк», Здзiўляецца слонiк. «Якiя яны неразумныя дзеткi, Малпе кiдаюць паперу i кветкi. А малпы ядуць смачныя бананы, Не ведаеш? Дык запытайся ў мамы».
Сяргей Брандт, 28.06.2013
Дзяўчынка Элен у Парыжы жыве, I кожную ранiцу нешта пяе. Вiсiць галасок жывы над Манмартам, Вясёлая песенка, трошачкi з жартам.
У такт з ёй шчабечыць малы верабей, Галубка спытае: “Што будзе далей?” Вясёлыя казкi, жывыя рэпрызы, I сонейка ходзiць па доўгiх карнiзах. Апошняя спроба, увечар — аншлаг, Праграма для дзетак „Вавёрка i грак”. Яе […]
|
|