Усе рубрыкі

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ …ГІСТОРЫЯ МАЛАЯ, АЛЕ ВЕЛЬМІ СТРАШНАЯ ХТО ІДЗЕ ЎНАЧЫ ЗА СПІНОЙ Сцяжынку схаваюць замшэлыя хвоi, Паветра за поўнач зменiць абрыс. Людское пракляцце цяпер, як нiколi, Не затрымаюць нi слова, нi крыж.

Па следу пацягнецца i цераз абшары, Завые, як звер, хрумкане галiной. Нават схаваюцца зоркi за хмары I папярхнецца зноў лес цiшынёй. […]

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ…ГІСТОРЫЯ АМАЛЬ УЖО ЗАБЫТАЯ

ЗАЛАТЫЯ АПОСТАЛЫ РАДЗIВIЛАЎ Дзяды казалi — слухай уважлiва i пiльна, У замку Радзiвiла, пана маладога, Быў ход падземны аж да Вiльна, I брукаваная шырокая дарога.

[…]

НЕЗВЫЧАЙНАЕ ЗВЫЧАЙНА – Сяргей Брандт

Ноч ласцiцца да далоняў Зорак i сцяжын астральных. Па вадзе плыве, не тоне, Смак прыгоды незвычайны.

I выходзяць зданнi з плену, Вобразам забытых продкаў. З цяжкiх пыльных габеленаў, Вышытых жыццём кароткiм.

[…]

СВЯТОЧНЫЯ ПАЦЕРКI – Сяргей Брандт

Дзень ападзе чырвоным лicцем, А дождж сумотны лес схавае. Туман густы, амаль пад Чысцю, Агеньчыкi на пацеркi збiрае.

Для ночкi цёмнай у падарунак — Прымай, насi аж да свiтання! Iз зорак складзены малюнак Табе на памяць пры спатканнi. Ноч прыме ў немым захапленнi Лантузiк пацерак святочных. З дзявочым сцiплым здавальненнем I развiтацца не захоча.

[…]