У голас дзiцятка заплача,
А потым — смяецца у сне.
За смешную пятачку Згачар
Лагодна малое кране.
Ён сам каляроваю стужкай
На коўдру святлом ападзе.
Бо Згачар не дзiва, не птушка,
Ён пены шматок на вадзе.
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016
|
||||||
На застылай роўнядзі ляснога ручая восень згубіла жоўты кляновы ліст. Паглядзела на яго і скінула некалькі дробных рознакаляровых хваёвых іголак. Потым прыцерушыла крыху жоўтай саломай з суседняга поля і ўсміхнулася. Чагосьці асаблівага не хапала ў афармленні. І шчодрай рукой, нібы ў рамку змясціла белаватым туманам абрасіла руды беражок. З кожным новым мазком восеньская карціна набывала глыбіню незвычайных тонаў і разнастайных прыродных фарбаў. Мастачка нават язычок ад задавальнення высунула, калі дадала на палатно халодны бляск зіхатлівых зорак. Стамілася вельмі, адпачыць прысела. Сяргей Качанаў-Брандт, 10.08.2014
На слуцкiм поясе блакiтным, Каб засталiся для нашчадкаў, Залоцiць сонечка на волi, Блiскучай стужкаю гаворыць, Сяргей Качанаў-Брандт, 17.08.2016 Правядзi мяне да кладкi, Там дзе лiчбы на каменнях Там дзе не звiнiць сiнiца, Пад бярозкай цiха кленчу, Цiшыня кранецца з краю, Уздыхну, пайду да кладкi, Сяргей Качанаў-Брандт, 17.08.2016 |
||||||
Copyright © 2024 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |