Усе рубрыкі

ПАСТАРАЛЬНАЯ СУМОТА – Сяргей Брандт

Там, каля лесу, быццам нейкi ўспамiн,
Стаiць маркотна пасiвеўшы стары млын.
Плывуць па рэчцы зоркi з лiсцем дзе-нiдзе
А ценi чорных вольх не бачны на вадзе.

млын

З прасоння птушка нешта пракрычыць
I крык яе да зорак нечаканна даляцiць.
У тумане золкiм не знайсцi нiяк сляда,
Скуголiць млын, не перамелiцца яго бяда.

Салодкiм мятным водарам не цягне ад ракi,
Пад жорсткiм бадылем у палоне берагi.
Вядзе ў стылы змрок кароткая сцяжынка,
Блiсне агенчык немы зданнем на хвiлiнку…

А можа гэта толькi нам заўжды здаецца?
I млын стары не ранiць плачам сэрца?
Там, каля лесу, быццам нейкi ўспамiн,
Стаiць на варце ўначы туман сiвы адзiн.

Сяргей Брандт, 11.02.2014

ЗОРНЫ КОТ — Сяргей Брандт

Не бярэ з сабой у палёт
Мяне знаёмы Зорны Кот.
А як карцела паглядзець,
Дзе ён хавае зорак чвэрць.

image_560708130014093772211

Спытаць яго пра зорны шлях,
Якi я бачыў толькi ў снах.
I паглядзець на гару з xмар,
Дзе мые Кот свой зорны твар.

Але ў маiм дарослым сне
Кот Зорны лапкай не кране.
Вачэй маiх не той узрост,
Мiлькне над дахам яго хвост.

Сустрэча валіцца із рук,
Цябе шукаць пачне ўнук.
I ў летнi вечар, цераз год,
Яму прыснiцца Зорны Кот.

Сяргей Брандт, 10.02.2014

БЕЛЫ КАРАГОД — Сяргей Брандт

Пабач, якая сёння завiруха за акном!
Мяце i сыпле, як нiколi ў гэтым годзе.
Зачаравала вёску зноў цудоўным сном
I лес з зямлёй звяла у белым карагодзе.

51480021_0_1df4d_54cdd2a7_L (1)

У гэты незвычайны на прыгоды час,
Калi рэальнасць пагубляе свае формы,
Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас,
Да ранiцы святло застанецца аморфным.

На двор паклiча выйсцi, як бы незнарок,
Сняжынкi замiлуюць мiтуснёй лагоднай.
Яны ў танцы абгарнуць знямеўшы змрок,
Адзеннем легкiм, але ўначы — свабодным.

Сяргей Брандт, 28.10.2012

МАРОЗНАЯ РАНIЦА — Сяргей Брандт

Полымя ў пячы гудзiць,
Дзед на зэдлiку сядзiць.
Зложаны ў радок паленцы,
Зіма зноў не мае сэрца.

утор

Блiшчыць няпоўная луна,
Спiць пад снегам цiшыня.
Прамерзлi дрэвы да каранёў,
Мароз цiсне — будзь здароў.

Збялелi шыбы на акенцах,
Холад блукае па сенцах.
У хату просiцца, скрабецца,
Можа дзеду ўсё здаецца?

На ўсходзе чырвань плешча,
Цягне дым ракою вечнай.
Зоркi-шкоднiцы пяюць:
“Дзеткi ў школку не iдуць!”

Сяргей Брандт, 26.12.2012