Усе рубрыкі

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

1. Што за звярочак: па хаце ходзіць, ніхто яму не шкодзе, усякі яго ўважае, дарогу саступае.

2. Сярод хаты лужа стаіць, а на лужы рыба ляжыць.

3. Кругла, як гарбуз, салодка, як цукар, на стале не бывае, а ўвесь свет пітае.

4. Прыйшоў госць без вясцей, паеў курачку без касцей — і курачка цэлая, і госць сыты.

5. Свой сваю есць і ў вочы пазірае.

6. Бутэлечка крышталёва, у ёй вада здарова — хто жыў, хто ўміраў, той яе ўжываў.

7. Нова пляшачка поўна віначка — хто яго не ўжываў, той смаку не знаў. Чытаць далей » Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

Дзед Барадзед — калыханка (два варыянта, mp3+ноты)

Я хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.

Дзед Барадзед

Ноты да калыханкі Дзед Барадзед

Ноты да калыханкі Дзед Барадзед


Прыпеў:
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.

З вамi побач буду ўсюды,
Трэба цуды – зробiм цуды,
Трэба казка – раз, два, тры,
Вось i казка вам, сябры!

Вечарамi казкi баю,
Я ў запасе шмат iх маю.
А як прыйдзе казка ў сне,
Зноў кажыце: дзякуй мне…

Я хаджу па белым свеце –
Ваш найлепшы сябар, дзецi,
I вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сне. Чытаць далей » Дзед Барадзед — калыханка (два варыянта, mp3+ноты)

Канвенцыя аб правах дзіцяці

Трохі са спазненнем, але трэба дадаць і гэтае выданне да нашых матэрыялаў.

У 1946 годзе, калі толькі скончылася самая жахлівая вайна, якая не памілавала нікога — у тым ліку дзяцей, дарослыя задумаліся над тым, што яны могуць зрабіць дзеля таго, каб такое больш не паўтарылася. І тады Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стварыла Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ), закліканы абвяшчаць і абараняць права самых маленькіх жыхароў Зямлі — дзяцей.

Упершыню ў гісторыі чалавецтва гэтыя правы былі запісаны на паперу і сталі асноўным міжнародным законам пра дзяцей, надзвычай важным і абавязковым для выканання уімі і кожным.

Упершыню дарослыя так сур’ёзна задумаліся пра тых, хто прыйдзе ім на змену заўтра. Гэтыя правы, такія простыя і натуральныя, могуць быць зусім недаступнымі. І тады Дзіцячы Фонд ААН спяшаецца на дапамогу. Сімвалам Дзіцячага Фонду ў Беларусі стаў сонечны зайчык Юні-Юні.

Для таго, каб яго ўбачыць, дастаткова самага малеенькага кавалачка люстра ці проста начышчаннага гузіка ці усмешкі, а, можа быць… добрага ўчынку. Сонечны зайчык, маленькі праменьчык сонейка, які адлюстраваўся ў нашых сэрцах. На старонках гэтай кніжкі ён знаёміць дзяцей і дарослых з асноўнымі правамі дзяцей. Чытаць далей » Канвенцыя аб правах дзіцяці

Алег Хаменка: Ў жыцці без казкі наогул немагчыма

Лідэр гурта “Палац”, аўтар праекта “Беларускія народныя казкі для дзетак” Алег Хаменка распавёў пра тое, як цяпер ён разам з дзіцячым фондам ААН ЮНІСЭФ клапоціцца пра набліжэнне аўдыё-казак да кожнай сям’і, працуе над іх візуалізацыяй і мяркуе, што беларускія пісьменнікі напішуць і выдадуць новыя прывабныя кніжкі беларускіх казак.

Год таму з’явілася аўдыёверсія “Беларускіх народных казак”, але праект на тым не спыніўся. Як жыве і развіваецца праект на сённяшні дзень?

Мы якраз сустрэліся з дзяўчатамі з ЮНІСЭФ і пагаварылі аб тым, як працягнуць надалей гэтую працу, таму што галоўнае, канешне, не сам выхад праекта і магчымасць набыць кампакт-дыскі, а тое, каб гэтыя дыскі і ідэі пайшлі ў народ.

Казкі – гэта вельмі-вельмі важная рэч, якая павінна прыйсці да дзіцяці з самага пачатку. Інакш як ты яму распавядзеш пра тое, што хтосьці бывае сквапны, што цябе могуць падмануць і гэтак далей. Менавіта ў казках усё гэта рапавядаецца. Такім чынам, з самага дзяцінства з маленькім чалавекам можна абмеркаваць усе тыя рэчы, якія бываюць у жыцці. Таму без казкі наогул немагчыма.

Наколькі была запатрабаваная аўдыёверсія з пункту гледжання гадавога досведу існавання праекта?

Калі б зоркі беларускай эстрады прадавалі столькі кампактаў, колькі прадалося казак, дык, можа быць, яны былі б Майкламі Джэксанамі. Я жартую, канешне.

Але наклад быў даволі вялікім і нават дадрукоўваўся. Але ж гэта быў вельмі вялікі праект. Гэта ўсё ж такі 10 кампакт-дыскаў, і не кожны мог рэальна іх набыць, таму што гэта была даволі дарагая рэч.

Таму зараз я вельмі спаздяюся, што выйдзе такі праект, які будзе ўжо ў фармаце mp3 і на адной кружэлцы можна будзе знайсці ўсе гэтыя казкі. Але мы б не хацелі, каб кампакт-дыск прадаваўся, хочам, каб ён распаўсюджваўся праз ЮНІСЭФ. Мне здаецца, што гэта прынясе больш плёну і карысці – не грашовай, а культурнай. Чытаць далей » Алег Хаменка: Ў жыцці без казкі наогул немагчыма