|  | 
										У горадзе Асака жыў хлус. Ён заўсёды хлусіў, і ўсе пра гэта ведалі. Таму ніхто яму не верыў.  Вось аднойчы пайшоў ён у горы. А калі вярнуўся, то й кажа суседцы:— Якую змяю зараз бачыў! Велічэзную, з бочку таўшчынёй, а даўжынёй як гэтая вуліца.
  Магутны чарвяк... Малюнак: charash-song.livejournal.comСуседка толькі плячамі паціснула:— Сам ведаеш, што такіх даўгіх змеюкаў ажно як гэтая вуліца не бывае.
 — Неее, змяя сапраўды была вельмі доўгая. Ну, можа, не як вуліцу, дык як завулак.  Чытаць далей » Хлус (японская казка)
 
										У складанцы 11 казак. Агульны час 1 гадзіна 7 хвілін. Літаратурная апрацоўка казак: Я.Колас (1), А.Якімовіч (2—11). Чытае Віктар Манаеў. 
 Складанку магчыма купіць на cd!Купіць
 Спампаваць: Чытаць далей » Беларускія народныя казкі ў mp3 
										Быў такі час на зямлі, калі звяры ня мелі хвастоў. Заязь страшэнна дакучала ім: абараніцца звяры ня мелі чым. І вось аднойчы ад ляснога цара выйшаў загад, каб звяры йшлі хвасты атрымліваць. Пайшлі ганцы ўва ўсе канцы з пушчаў, лясоў і палёў склікаць звяроў. Паведамілі ваўка, лісіцу, куніцу, пабудзілі й мядзьведзя ў яго бярлозе… 
 — Добра, — кажа Мішка: — я зараз прыйду, адно загляну да старое ліпы, ці не знайду там чаго пасьнедаць.
 Запраўды, у дуплё старое ліпы дзікія пчолы нанасілі шмат мёду. Стаў Мішка ламаць дуплё ды выграбаць мёд. Пчолы жалілі яго, але ён не зважаў на гэта, заграбаў мёд і пчол і парахню, што прыстала да мёду, еў усё ды толькі мармытаў ад асалоды. Наеўшыся, ён ужо хацеў ісьці на сходку, аж глянуў, што шэрсць уся выпацкана ў мёд ды парахню. Чытаць далей » Як звяры хвасты атрымоўвалі (народная казка) 
										Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць.Спужалася лісіца і пытаецца:  Чытаць далей » Баран бок абадран (народная казка)
 |  |