Усё радзей дзеткі чуюць і бачаць жывёлаў. Яны – персанажы казак. Чытаючы ці распавядаючы дзеткам казкі, варта часьцей агучваць галасы жывёлаў. Малыя тут ж падхопліваюць “му-у, іга-га, ко-ко-ко …”, не чакаючы нават канца сказу.
Дзеці ахвотна адказваюць на пытаньні “А як жа гаворыць конік? Іга-га … Конік іржэ. Скажы “і-га-га”! Дзіця радасна паўтарае.
- Кароўка мычыць: му-у!
- А авечка? Бляе: мэ-э!
- Індык (вымаўляецца “йіндык”) – балбоча (або гялдэча): гулды-гулды!
Голас курыцы залежыць ад ейнага стану. Чытаць далей » Як “размаўляюць” жывёлы па-беларуску? Як размаўляць зь імі?