|
Пяюць хвалi вясковага мора,
Шматкi пены ля берага круціць.
Месяц свецiць агеньчыкам хворым
I цяпла да свiтання не будзе.
Спяць у цемры дзiравыя сецi
I чакаюць улоў плямы-чоўны.
Ноч маленькiмi зоркамi мецiць
Бераг пенай застужанай роўна.
Будзе дзень новы — будзе i ежа,
Сонца птушкай на хвалях заб’ецца.
Сум прагонiць у бок старой вежы,
Дабрынёй, як вясёлкай пральецца.
Сяргей Брандт, 21.09.2012
Частка чацвёртая
Залатыя лясныя карасiкi
Сонейка марудна паднялося над хутарам. I адразу заспявалi прачнуўшыся птушкi, зашкублiся* пад печкай жвавыя мышаняты, а Паўлiнка нiяк не магла расплюшчыць свае вочы. Амаль паўдня яна хадзiла са сваім малым сябруком па лесе i шукала грыбы.
Учора ўсё было сапраўды цудоўна, але свежае лясное паветра i цiкавае вандраванне зрабiлi сваю справу — дзяўчынка спала ўсю ноч, як пшанiцу прадаўшы, вельмi, вельмi смачна i прачынацца не збiралася. Гадзiнiк прапеў дзевяць гадзiн ранiцы.
Гном падняўся, як заўжды, з першым праменьчыкам сонца, вымыў твар i рукi студзёнай вадзiцай, прайшоўся па сваёй агароднай дзялянцы, У хаце было надта цiха …затым ён паганяў зайчанят ад маладой морквы, паказаў iм, дзе расце смачная канюшына, напiўся смачнай ячмянёвай кавы са свежым (прынеслi суседкi-ваверкi) з арэхамi караваем. Ад хаты веяла соннай цiшынёй.
— Ну i павошта, ты, малую ў лес за сабой пацягнуў? — запытаўся ўголас сам у сябе чалавечак. — Яна ж са сталiцы прыехала, дзе ёй там за паўдня дзесяць кiламетраў прайсцi-прабегчы.
— Трэба нешта рабiць, — i ён накiраваўся да студнi, дзе побач у нары, пад вялiкай яблыняй жыло сямейства руплiвых вожыкаў.
— Добрай ранiцы, сусед! Разумею, што маeш свае справы, але дапамажы мне дзяўчынку разбудзiць. Патапачыце, калi ласка, усе разам пад яe вокнамi.
Вожыкi адклалi свае справы на потым, а спраў летам яны мелi вельмi многа, i шэрым
ланцужком запыхцелi туды-сюды: адзiн, другі, трэцi раз… Нiякага выніку — цiшыня.
— Cам бачыў, сусед, тапацелi, сапелi i пыхцелi, усiх мышэй напалохалi, а малая спiць сабе.
Трэба цяпер з гарматы страляць. Выбачай, але справу за нас нiхто другi не зробiць, — i пайшлi далей грыбы сушыць, ды яблыкi з дзiчкамі на долькi рэзаць. — Праз паўтары гадзiны наступiць поўдзень.
Тады Гном завiтаў да сваёй рыжахвостай суседкi-вавёркi, якая тым часам ужо заканчвала ўладкоўваць арэхi ў каморку свайго дупла, але на прамову яго дапамагчы не адмовiла, а хуценька ўскочыла ў расчыненае акенца ў хаце, затым на ложак, – Цок,цок,цок! Прачынайся, дарагая, сонейка над лесам паднялося! Цок, цок, цок!
Расплюшчыла Паўлiнка вочы — дзень сонечны, вавёрка на ложку сядзiць, нечага на яе злуецца, цокае. Вось якая яна соня! Трэба ўставаць хутчэй. Спраў летам на хутары на ўсiх хопiць.
Тым часам чалавечак ужо дагледзiў усе свае градкi, палiў нават сунiчныя радкі i, седзячы на зэдлiку* пад кустом язмiну, чакаў, калi ж прачнецца гаспадарка хутара. На столiку побач пыхцеў самаварчык, на талерцы горкай ляжалi пернiкi, цукеркi i кавалачкi цёплага яшчэ вавёрчынага пачастунку.
— Добрай ранiцы! — прамовiла дзяўчынка i прысела побач. — Не злуйся на мяне, я не буду спаць болей так доўга.
— Добры дзень! — усмiхнуўся Гном, падлiваючы гарбату ў каляровы кубачак. — Нiчога звыкнешся. Снедай i пойдзем сёння на лясное азярцо карасiкаў на юшку лавiць. Залатых!
— Карасiкаў? Залатых? A што бывюць i такiя? А ў цябе есць спiнiнг? А чарвячкоў ужо накапаў? А прыкормку зварыў? A на што залатыя карасiкi ловяцца?
_____________________________
*зашкубіліся – развесяліліся
*зэдлік – маленькая лаўка
Сяргей Брандт¸ 26.07.2013 г.
Дождж у Вiльнi, слiзкi брук,
Восень з-за вугла завыла.
I званоў маркотных гук —
Дзесьцi бачыў, штосьцi была.
Пад завесу з туманоў
Дзень схавае скрыжаваннi.
Дахi — вопратка дамоў,
Не прыгодны для спаткання.
Як знарок, замруць муры
Плямай стыне шэрай вежа.
З дымам сцягне да гары
Векавую незалежнасць.
Дождж павольны, мокне крыж,
На дзвярах знак «38».
Гэта — Вiльня, не Парыж!
Замчышча старога восень.
Сяргей Брандт, 20.09.2012
Там, дзе на ростанях шумiць,
Падросшы за стагоддзе бор.
Дзе ранiца бурштынам зiхацiць,
Дым успамiнам цягнецца да зор.
Дзе песня льецца ў тумане салаўя,
Кранае сэрца крышталёвым гукам.
Дзе цяжкiм коласам засеяна зямля,
Дзе хаты накрывае белым завiруха.
Дзе хочацца застацца тленам назаўжды,
Прыгоркам у лесе з чырванню рабiны.
Кустом малiны ў полi, клёнам на мяжы,
Cаладкой цiшынёй i колам каля млына.
Цяпер цябе нiколі мне не пазабыць,
Мой кут, дзе цягнецца ўсё самых да зор.
Там, дзе на ростанях на мове шапацiць
Падросшы за стагоддзе аксамiтны бор.
Сяргей Брандт, 16.10.2012
|
|