Усе рубрыкі

Суседскi коцiк

Узляцеў, шыпiць на плоце,
Як змяя, суседскi коцiк.
Атрымаў ад цёцкi Зiны
Памаўзлiвы кот лазiнай.

rrrrrrrrrr

Развярнуў соль на палiцы,
Затым вады хацеў напiцца.
I на сваю цяпер бяду
Звалiўся цалкам у ваду.

Залез у грубку пагрэць лапкi,
Насыпаў попел дзеду ў тапкi.
Затым сядзеў пад ложкам цiха,
Як мышаня, амаль не дыхаў.

Што потым з гэтым небаракам?
Каля хлява сустрэў сабаку,
Уцёк, схаваўся за вуглом,
Жбанец растоўкшы з малаком.

Сяргей Брандт, 22.01.2015

Малюнак: http://subscribe.ru/group/mir-iskusstva-tvorchestva-i-krasotyi/3090791/

Белы карагод — Сяргей Брандт

Пабач, якая сёння завiруха за акном!
Мяце i сыпле, як нiколi ў гэтым годзе.
Зачаравала вёску зноў цудоўным сном
I лес з зямлёй звяла ў белым карагодзе.

article53056

У гэты незвычайны на прыгоды час,
Калi рэальнасць пагубляе свае формы,
Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас,
Да ранiцы святло застанецца аморфным.

На двор паклiча выйсцi, як бы незнарок,
Сняжынкi замiлуюць мiтуснёй лагоднай.
Яны ў танцы абгарнуць знямеўшы змрок,
Адзеннем легкiм, але ўначы — свабодным.

Сяргей Брандт, 28.10.2012

Свет зорачкi божай — Сяргей Брандт

“Выявай цудоўнай над лесам узыходзiць
Зорка-бурштын” — так пяюць у народзе.
Промнi святочным ззяюць лагодна,
Такой i ў небе не бачна нiводнай.

images

Мабыць яна ёсць надзея людская,
I не шкада, што як кропка малая,
Бо там каля лесу ў дробнай сядзiбе
“Хлапчук нарадзiўся” — крычыць гаварлiва.

Свет зорачкi божай усюды пральецца,
А прыме яго толькi шчырае сэрца.
Хлопчык прыйшоў у наш свет на iмгненне
Лiхтарыкам жоўтым людского сумлення.

Анёлы не ткуць абяцаннi на кроснах,
Ёсць толькi iмгненне, ёсць зорка ў соснах.
Яна дагарыць, потым снег зацярушыць,
На неба адыйдуць маўклiвыя душы.

Сяргей Качанаў-Брандт, 17.12.2014

Дзякую сардэчна, восень… — Сяргей Брандт

Дзякую сардэчна, восень,
За маленькi парасон.
Дожджык ранiца прыносiць
Незвычайна дробны ён.

дети

Залатое лiсце смеццем
Апынецца пад нагой,
I цяпла пяшчотнасць дзесьцi
Заскуголiць над ракой.

За дажджом пацягне знова
Шэрым золкам праз двары,
Дым святочнаю прамовай
Льецца лёгка дагары.

Сяргей Брандт, 26.11.2014