|
Пад вячор зязюля лiчыць,
Дзетак сваiх горка клiча.
Змрок пагоркi абгарнае,
Птушка плача, не спявае.
Колькi было гэтых вёснаў?
Па чужых малыя гнёздах.
Золкaм ля ракi цярушыць,
Але ж праўду не парушыць.
I ляцiць плач над узлескам,
Там, дзе выраслi пралескi.
Пад вячор зязюля лiчыць,
Дзетак сваiх горка клiча.
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.03.2015
Хлопчык трэ далонькай вочкi,
Ён змарыўся i спаць хоча.
Штосьцi клеiць ды фарбуе
Але цiхЕнька, каб не чулi.
Збудаваў для птушак хатку,
Над дзвярмi — зялёным латка.
Мацi ранiчкай прачнецца
I адчынiць насцеж сенцы.
Птушкi ўголас заспяваюць,
Спевам цудным прывiтаюць.
Мы вiншуем, з намi хлопчык,
З днём святочным i жаночым!
Сяргей Качанаў-Брандт, 05.03.2015
Пацягнула цьмяна-чорным,
У паветры кропкi льду.
I панесла, як гаротным,
Дробным снегам праз ваду.
Зараўлi здзiўлёна дрэвы,
Птушак нават не чуваць.
Адчынiла зiма дзверы,
Каб на тыдзень ачуняць.
Кружыць i мяце па кругу
Снегам дробным праз ваду.
Стогне зверам завiруха,
У паветры кропкi льду.
Сяргей Качанаў-Брандт, 24.02.2015
Што наш народ не атрымаў,
Што да магiлак не данёс,
Згубiў што сярод дробных спраў,
Мы называем — беларускi лёс.
Ён — з нараджэння ў полi крыж,
Сцяжынка памiж шэрых хат.
Ён – цiшыня, калi iзноў маўчыш,
Iржа сталёвых цяжкiх крат.
Ён — лён счарнеўшы пад дажджом
I горкi подых навальнiц.
Ён — рэчка з абмяльчалым дном,
Бруенне пчол каля каплiц.
Ён — колер зеленi з крывёй,
Наш гонар i фальклорны кошт,
Ён — грак над мокраю раллёй
I бульбы смачнай важкi кош.
Што наш народ не атрымаў,
Што праз вайну сам перанёс,
Што ў сваiх руках трымаў,
Завецца проста — беларускi лёс.
Сяргей Качанаў-Брандт, 24.02.2015
Ілюстрацыя: http://www.liveinternet.ru/users/4495248/post283168971/
|
|