Усе рубрыкі

Як у людзей з’явілася кукуруза

Паходжанне кукурузы, або маіса, як яе здаўна называлі індзейцы — вялікая загадка для вучоных-батанікаў.

З упэўненасцю можна сказаць толькі тое, што радзіма кукурузы дзесьці на амерыканскім кантыненце (Мексіка, Балівія, Перу), дзе яе здаўна, задоўга да прыходу туды еўрапейцаў, вырошчвалі розныя індзейскія плямёны.

У сярэдзіне мінулага стагоддзя пры археалагічных раскопках на поўдні ЗША былі знойдзены кукурузныя пачаткі, узрост якіх перавышаў тры з паловай тысячы гадоў!

Але вучоныя ўпэўнены, што гэтая культура яшчэ больш старажытная і ёй ніяк не менш 5, а, можа, і ўсіх 10 тысяч гадоў. Чытаць далей » Як у людзей з’явілася кукуруза

Як у людзей з’явіўся цукар

Людзі заўсёды любілі салодкае.

Прычым не толькі дзеці, але і дарослыя. Мы будзем размаўляць пра… цукар. Дакладней, аб тых раслінах, з якіх людзі і атрымліваюць гэты самы цукар.

Першая і галоўная з такіх раслін – цукровы трыснёг. Гэты злак – далёкі родзіч нашым пшаніцы і жыту. Але вырошчваць цукровы трыснёг людзі пачалі не дзеля зярнят (яны ў яго неядомыя), а дзеля салодкага соку, якім літаральна напоўнена сцябло кожнай расліны.

Магчыма, спачатку людзі проста ўжывалі ў ежу кавалкі сцябла, потым пачалі кідаць гэтыя кавалкі ў ваду, каб зрабіць яе салодкай. І толькі значна пазней навучыліся атрымліваць з трыснягу крышталікі цукру.

Адбылося гэта ўпершыню ў Старажытнай Індыі.

Але дзікарослыя продкі цукровага трыснягу, гэтак жа, як і продкі кукурузы, да гэтага часу так і не знойдзены. Так што не выключана, што старажытныя жыхары Індыі атрымалі цукровы трыснёг ад кагосьці ў падарунак у “гатовым выглядзе” (як і індзейцы Амерыкі – кукурузу). Магчыма, ад тых жа самых жыхароў Атлантыды… Чытаць далей » Як у людзей з’явіўся цукар

Дзяўчынка-Весялінка — спявае Юлія Азаронак

На запісу Юліі 12 гадоў, жыве ў Менску. Гэтая песня на беларускай мове была зроблена для Дзіцячага Еўрабачання 2007, выйшла ў фінальны адборачны тур.

Чытаць далей » Дзяўчынка-Весялінка — спявае Юлія Азаронак

Беларускія народныя казкі, ч.1 — Казкі пра жывёл (mp3)

Чытае Алег Хаменка.
Агульны час гучаньня 62:11
10 трэкаў

Казкі пра жывёл, ч.1

Змест

1. Бык і ваўкі
2. Бык, парсюк, гусакі і певень
3. Воўк, Зьмітрок, кабыла і баран
4. Воўк, стары сабака і кот
5. Дзед ды баба і воўк
6. Дурны воўк
7. Жораў ды чапля
8. Зайкіна хата
9. Каза ў арахах
10. Каза Дарота Чытаць далей » Беларускія народныя казкі, ч.1 — Казкі пра жывёл (mp3)