Усе рубрыкі

Упартая жонка

Прыказка для усіх прафесійных філолагаў-карэктараў каментатараў, што нават у казачным жыцці цэляць шукаць толькі памылкі:)

Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..

Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..

***

Прынесла жонка есці мужу, а той сена косіць. І кажа ёй:
- Глядзі, як поле выгаліў.

А тая ў адказ:
- Выстрыг, а не выгаліў.

Ну і гэтак паспорылі. Жонка кажа – пайду ўтаплюся, але выстрыг.
- Ну і тапіся, – кажа муж, – але выгаліў.

Пайшла яна ў балота, залезла па пояс і крычыць:
- Выстрыг! Чытаць далей » Упартая жонка

Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае…

  1. Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае.
  2. У нашае малодкі чатыры калодкі.
  3. Маці – таўстуля, дачка – красуля, а сын – перабор, выскачыў на двор. Што за яны?
  4. Мяне з дрэва паламалі, потым лыкам абвязалі. Ну, а я і не сумую ды па хаце ўсё танцую.
  5. У лес ідзе – дамоў глядзіць, дамоў ідзе – у лес глядзіць.
  6. Хутка грызе, дробна жуе, сама не глынае.

Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае...

Чытаць далей » Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае…

Зімовыя загадкі

Зімовыя беларускія загадкі...

1. Рук і ног ня мае, а дзверы адчыняе.
2. Без голасу – а вые, без рук – а абрусы сцеліць.
3. Зімой расце коранем угору, а вясной памірае – хто адгадае?
4. Ляціць – маўчыць, ляжыць – маўчыць, а як памрэ – дык зараве!
5. На той свет ідзе – скача, а з таго свету йдзе – плача.

Чытаць далей » Зімовыя загадкі