|
Адзін чалавек, заўдавеўшы, жаніўся зноў. У яго была дачка — маладая дзяўчына. Разам з мачахай у хаце пасяліліся і дзве яе дачкі — злыя і сварлівыя, як і іх маці.
Мачаха незалюбіла пасербку і ўзваліла на яе самую брудную працу.
Пасля працы бедная дзяўчына садзілася ў куток каля каміна на попел. Вось і далі мянушку яе сёстры ў насмешку —
Папялушка
Самі яны жылі ў пяшчоце і дастатку.
Аднойчы ў каралеўскім палацы вырашылі ўладкаваць баль. Запрошаны на яго былі ўсе шляхетныя і багатыя людзі. Запрашэнне атрымалі і сёстры.
Яны кінуліся прымяраць прыбраныя бальныя сукенкі, а Папялушка павінна была іх апранаць і прычэсваць, ды яшчэ трываць бясконцыя капрызы.
Урэшце падрыхтоўкі скончыліся і сёстры разам з маці адправіліся на баль.
Папялушка ж засталася дома і плакала ў кутку. Вельмі ўжо ёй жадалася таксама паехаць на баль, ды куды там — у такой ірванай, выпацканай попелам сукенке. Чытаць далей » Папялушка
Ў даўнія часы жыў-быў цар. Пры палацы ў яго быў ружовы сад. У садзе рос куст чароўнай ружы. Як ні імкнуўся цар, як ні ахоўвалі царскія садоўнікі гэту ружу, ніяк не маглі ўсцерагчы яе. Толькі пачынала яна распускацца, як нападаў на яе чарвяк-злодзей. І так з года ў год паўтаралася адно і тое ж. Цар ніяк не мог дачакацца сваёй чароўнай ружы. Неяк прыйшоў да цара юнак садоўнік і сказаў:
— Наймі мяне, я ўсцерагу тваю ружу ад чарвяка. Як толькі яна распусціцца, сарву яе, прынясу табе.
— Юнак, — кажа цар, — колькі ў мяне садоўнікаў пабывала, ніводны не ўсцярог яе, дзе ўжо табе зладзіцца?
— Зладжуся, а калі не — вялі караць смерцю.
— Добра, калі здолееш, дык пасцеражы.
Чытаць далей » Чароўная ружа
Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха ня хоча нават перанаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць!
Чытаць далей » Пчала і муха
Жаніўся хлопец. Узяў дзяўчыну ў жонкі не са сваёй вёскі, а з далёкага сяла. Пажылі яны, ці мала, ці шмат, жонка і кажа мужу:
— З’ездзіў бы ты, Іванка, маю маці наведаць.
Узяў Іванка каня і паехаў.
Добра яго цешча сустрэла. Бульбачку на стол паставіла,пірагоў з рыбай. А потым наліла ў міску такое, чаго ён ніколі не еў. І кіслае яно, і салодкае, не густое, не вадкае, не халоднае, не гарачае. Смачнае! Еў бы ды еў! Дзве міскі Іванка з’еў. І пытае цешчу:
Чытаць далей » Страчанае слова
|
|