Усе рубрыкі

Песенька пра коніка

Сядзеў у траўцы конік,

Сядзеў у траўцы конік

Сядзеў у траўцы конік


Сядзеў у траўцы конік,
Як травачка і клёнік,
Зялёненькі ён быў.

Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Як травачка і клёнік.
Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Зялёненькі ён быў!

Ён харчаваўся траўкай,
Ён харчаваўся траўкай,
не крыўдзіў і казяўкі
І з мушкамі дружыў.

Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Не крыўдзіў і казяўкі.
Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
І з мушкамі дружыў.

Дый вось прыйшла квакушка,
Дый вось прыйшла квакушка,
Пражэрлівае брушка
І з’ела цвіркуна.

Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Пражэрлівае брушка.
Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
І з’ела цвіркуна.

Не думаў, не гадаў ён,
Не думаў, не гадаў ён,
Ніколі не чакаў ён,
Што з’есць яго яна.

Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Ніколі не чакаў ён.
Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Што з’есць яго яна.

Слухаць мінус і спяваць Чытаць далей » Песенька пра коніка

Калыханкі з ўсяго свету: Грэцкая

З праекту Лізаветы Скварцовай.

Вольны пераклад: Чытаць далей » Калыханкі з ўсяго свету: Грэцкая

Калыханкі з ўсяго свету: Балгарская

Мастак-пастаноўшчык Дзяніс Шыбанаў. Праект Лізаветы Скварцовай.

Вольны пераклад: Чытаць далей » Калыханкі з ўсяго свету: Балгарская

Спі, мая кветачка (калыханка +mp3 +video)

Напэўна, лепшая калыханка найноўшага часу ў Беларусі. Зроблена для праекту UNICEF, cпявае Ларыса Грыбалёва, а таксама Тамара Лісіцкая, Ксенія Мінчанка і Зьміцер Вайцюшкевіч.

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Спі, мая кветачка... Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка,
Люльку пад грушаю
Ветрык пагушкае.

Мамка ў полі жне,
Татка валы пасе.
Татка пасе ўвесь дзень
І да цябе ня йдзе.

Мамка ў поле жаць,
Цябе не можа ўзяць,
Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка.

Сні свой салодкі сон,
Сні свой чароўны сон.
Дзетка ўсміхаецца —
Сон падабаецца. Чытаць далей » Спі, мая кветачка (калыханка +mp3 +video)